Skip to: site menu | section menu | main content
А я хачу тануць ў тваіх вачах –
Бяздонным возеры нябеснага блакіту!
Кранацца рук, схавацца ў валасах,
Пакуль усмешкай гэтай не забіты.
Быць думкамі з табою і лятаць
Туды, дзе неба нам прасціны шые.
І пальцамі далоні казытаць,
І вуснамі схіляць маўкліва шыю.
Патрэбна пастаянна быць з табой.
Расстання дзень — тады я ўжо не ўзнёслы.
Ўдыхаць твой водар, адчуваць прыбой
Сардэчных хваль тваіх, і ўзмахам вёслаў
Цябе ўбіраць ў абдымкаў цесны круг,
Зліваючыся разам і навечна.
Табою жыць, з табою быць, і рук
Не размыкаючы, ісці па шляху Млечным!
І зноў разліваецца хуткая Бесядзь,
Яе не змяняецца лёгкая плынь,
А вольная птушка паўсюдна абвесціць
Пра сына Радзімы, што прыйдзе з вышынь.
І вобраз яго ажывае у слове,
І праўда ў радках неўміруча гучыць.
Пад небам і светлым, і перуновым
Ўсё песня адна пра Алесю звініць.
Лістом ад галіны навек адарваўся,
Ўзляцеў ён далёка, яго не дагнаць,
Ды ў памяці, сэрцы заўсёды застаўся,
Народная памяць не будзе знікаць.
Не згасне і полымя мудрасці гэта,
Хоць вецер павее ці дождж будзе ліць,
Ён быў і застаўся выдатным паэтам
І словам сваім дапаможа нам жыць.
У родным маім універсітэце,
Куды кожнай раніцай хутка ішоў,
Заўсёды так ясна пры сонечным свеце
Красуецца надпіс “Аркадзь Куляшоў”.
Не разумею, чаму ззяе
Яна пагібельнай красой,
Бо кожны гіне ў думак зграі,
Нібыта трапіўшы ў бой.
Але падорыць хоць імгненне
Фрагмент усмешкі маладой,
Знікае зграя шэрых ценяў,
Ліецца ў душу спакой.
Чаму хачу бесперапынна
Глядзець лагодна на яе
I слухаць гукі песень слынных,
Што звонкім голасам пяе?
Ўсё проста: рухі і гаворка,
Адкрыты погляд... Божа мой!
Яна ярчэй Венеры-зоркі –
У небе і ў душы маёй.