Currently viewing: Главная » Краеведение » Календарь событий и дат » Календарь событий и дат 2013

Поиск


Календарь событий и дат

ЗНАМЯНАЛЬНЫЯ ДАТЫ КРАЯЗНАЎЧАГА КАЛЕНДАРА НА 2013 ГОД :

8 студзеня – 75 год з дня нараджэння (1938, в. Недзведзь) Івана Рыгоравіча Пехцерава, паэта.

Скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Дзесяць гадоў працаваў у органах масавай інфармацыі ў Расіі. Там выйшлі дзве яго першыя кніжкі вершаў у сааўтарстве “В краю таёжном” і “Перекличка”, а затым – асобны зборнік “Лебеди летят на Север”. Друкаваўся ў часопісах Масквы.

З 1970 года Іван Пехцераў жыве ў Магілёве. Працаваў на абласным радыё, у чавускай раённай газеце “Іскра”, у газеце “Зямля і люддзі”, галоўным спецыялістам па выдавецкай дзейнасці АНМЦ. Быў рэдактарам Магілеўскага абласнога цэнтра народнай творчасці.

Іван Пехцераў - член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1998 года. Аўтар 14 кніг вершаў і паэм. Асобна выдадзены два зборнікі нарысаў і дзве аповесці (“Обостренным сегодняшним зрением”, “Любовь и смерть”, “Белый прадник берез”, “И жизнь и песня и любовь”, “Васильковое слово полей”, “Окно во все времена” і інш.). На яго вершы напісаны дзясяткі песень.

Магілёўская абласная друкарня ім. Спірыдона Собаля не так даўно выдала зборнік вершаў, паэм і прозы Івана Пехцерава “Свет Родины”.

Святло Радзімы звонкім ручайком бруіцца з кожнага твора Івана Пехцерава. Аўтар з сыноўняй любоўю гаворыць і пра сваю малую радзіму, і пра вялікую Айчыну. Сваёй недзведзі, яе людзям, вясковым краявідам паэт прысвяціў нямала вершаў – светлых, шчымлівых, у якіх заўсёды цёплым агенчыкам ззяла сыноўчая любоў. Цэлы цыкл вершаў прысвечаны вялікім бітвам нашых продкаў на палях Куліковым, Барадзінскім, пад Прохараўкай.

Іван Пехцераў стаў лаўрэатам трох прэмій: магілёўскага аблвыканкама — “Чалавек года” (2002 г.), літаратурнай прэміі імя Аляксея Пысіна абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (2010 г.) і прэміі магілёўскага гарвыканкама “Дасягненне” (2012 г.).

9 лютага 2013 года перастала біцца палымяннае сэрца паэта.


10 студзеня – 95 год з дня нараджэння (1918, в. Барысавічы) Дзмітрыя Пятровіча Жмуроўскага, Героя Савецкага Саюза, доктара гістарычных навук, прафесара. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года: Бранскі, Калінінскі, 2-і Украінскі фронт. У 1946 годзе скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут, з 1950 года – выкладчык Маскоўскага бібліятэчнага інстытута, Вільнюскага універсітэта, Мінскага медінстытута, з 1960 года – БДУ. Стаў доктарам гістарычных навук – з 1973 года, прафесарам – з 1974 года.


21 студзеня – 115 год
з дня нараджэння (1898, г. Клімавічы) Івана Міхайлавіча Гнядоўскага, генерал-маёра.

З 1917 года працаваў пісарам павятовай управы. У грозныя дні Кастрычніка працаваў пісарам харчовай камісіі павета. У 1918 годдзе Іван Гнядоўскі быў прызваны ў Чырвоную армію, удзельнічаў у грамадзянскай вайне. У 1929 годдзе закончыў акадэмію імя Фрунзе. У прадваенныя гады быў начальнікам Ваенна-будаўнічага ўпраўлення Маскоўскай ваеннай акругі. У гады Вялікай Айчынай вайны І. Гнядоўскі ўзначальваў інжынерныя службы 39-й і 43-й армій, а таксама быў начальнікам інжынерных войск Бранскага і Паўднёва-Заходняга франтоў.

Іван Гнядоўскі ваяваў на Бранскім, Паўднёва-Заходнім, 3-м Беларускім і 1-м Прыбалтыйкім франтах. Узнагароджаны 7 ордэнамі, у тым ліку каманднымі: Кутузава 2-й ступені і Багдана Хмяльніцкага 2-й ступені.

І.М. Гнядоўскі прымаў удзел у баях на Далёкім Усходзе, за што быў удастоены ордэна Леніна. У пасляваенныя гады быў начальнікам інжынернай службы Групы войск у Германіі.

У 1975 годде І.М. Гнядоўскі памёр.


21 студзеня – 95 год з дня нараджэння (1918, в. Незнань) Івана Рыгоравіча Новікава, беларускага савецкага пісьменніка, журналіста, заслужанага дзеяча культуры БССР (1967г.).

Нарадзiўся Іван Рыгоравіч у вёсцы Недзведзь, скончыў 1-ю Клiмавiцкую сямiгодку і паступiў у Магiлёўскi газетны тэхнiкум. У час працы ў газеце “Камуна” стаў студэнтам Аршанскага настаўнiцкага iнстытута, потым Ленiнградскага iнстытута журналiстыкі.

Вучоба перапынiлася з пачаткам Вялiкай Айчыннай вайны: ваенкамат накiраваў Iвана Рыгоравіча Новiкаваў артвучылiшча. З лютага 1942 года ён камандаваў узводам упраўлення “кацюш”. Баявое хрышчэнне прыняў пад Купянскам. Ваяваў на Паўднёва-Заходнiм, Паўднёвым, Сталiнградскiм, 4-м i 3-м Украiнскiм франтах. Быў паранены. Перамогу сустрэў у Аўстрыi начальнiкам разведкi дывiзiёна. Пасля дэмабiлiзацыі, у 1946 годзе, стаў супрацоўнiкам рэдакцыi газеты “Советская Белоруссия”, тут ён загадваў сельгасаддзелам. З 1957-га — карэспандэнт, а потым загадчык карпункта “Праўды” па Беларусi.

Пісаць пачаў рана, дэбютаваў вершамi ў раённай газеце ў 1935 годзе. Прафесiйная лiтаратурная праца пачалася з нарысаў. Першым значным творам была дакументальная аповесць “Сэрца iнакш не можа” пра Веру Харужую.

Журналіста, былога франтавіка Івана Новікава глыбока зацікавілі гераічная барацьба, надзвычайныя подзвігі і часам дзіўныя лёсы ўдзельнікаў Мінскага падполля перыяду Вялікай Айчыннай вайны. І ў 1959 годзе ён пачаў працаваць над кнiгай “Руiны страляюць ва ўпор”. Распрацоўка гэтай тэмы знайшла працяг у дакументальных аповесцях “Дарогi скрыжавалiся ў Мiнску”, “Да свiтання блiзка”, у гiстарычных нарысах “Бяссмерце Мiнска” i “Мiнск — горад-герой”. Усе творы сведчаць, што Іван Новікаў быў пісьменнікам-першаадкрывальнікам.

І.Новікаў — лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа, Дзяржаўнай прэміі БССР імя П.М.Лепяшынскага, Дзяржаўнай прэміі БССР, Літаратурнай прэміі імя. А.А.Фадзеева.

Памёр Іван Рыгоравіч Новікаў у 2001 годзе ў Мінску, дзе шмат гадоў пражываў.


13 лютага – 85 год з дня нараджэння (1928, в.Судзілы) Пятра Міхайлавіча Судзілоўскага, генеральнага дырэктара ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга імя 50-годдзя СССР вытворчага аб'яднання "Беларускалий", Героя Сацыялістычнай працы (1974).

Ён узнагароджаны ордэнамі: Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, Знак Пашаны, 7 медалямі і 3 Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.


26 лютага – 65 год з дня нараджэння (1948, в. Склімін) Алёны Іванаўны Сеслікавай, мастачкі.

У 1971 годзе скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута.
Удзельніца мастацкіх выстаў з 1974 года. Член Беларускага Саюза мастакоў з 1990 года. Працуе ў акварэлі ў жанрах пейзажа, партрэта, нацюрморта. Жыве ў Мінску.
Асноўныя творы: лісты “Начное акно”, “Пачатак жніўня”,  “Зімовы Букет”, “Нацюрморт з ракавінай”, “Інка”, “Цішыня” і інш.


29 лютага  – 145 год з дня нараджэння (12.03.1868, мястэчка Студзянец) Панцелеймона Мікалаевіча Лепяшынскага, прафесійнага рэвалюцыянера, доктара гістарычных навук.


9 красавіка  – 55 год з дня нараджэння (1958, г. Клімавічы) Леаніда Леанідавіча Ячнева, прафесійнага мастака.

Яго жывапісныя работы знаходзяцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях: у Расіі, Польшчы, ЗША, Ізраілі, Аўстраліі, Германіі, Францыі, Канадзе, Нарвегіі, Бельгіі.

Імя мастака Леаніда Ячнева вядома не толькі ў родных Клімавічах, але і далёка за межамі нашай рэспублікі.

Пасля школы Леанід скончыў Бабруйскае мастацкае вучылішча і атрымаў спецыяльнасць мастака-дэкаратара. Працоўная дзейнасць пачалася ў Гродне, дзе Леанід тры гады працаваў па спецыяльнасці ў «Белбытрекламе». Затым перайшоў на Гродзенскую кінастудыю аператарам.

З 1993 года Леанід Леанідавіч пачынае сур'ёзна займацца жывапісам, і праз пяць гадоў у Клімавіцкім раённым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё яго персанальнай выставы. Поспех першых рэгіянальных выстаў акрыліла мастака. Амаль 10 гадоў ён плённа піша выдатныя працы, а ў 2003 годзе адбылася выстава ў нарвежскім Халдэне. У гэтым жа годзе ён прымаў удзел у Міжнародным фестывалі мастацтваў у Нарвегіі. Праз год зноў выстаўляецца ў Нарвегіі, у горадзе Арэмарк. Так нарадзілася нарвежская серыя высокапрафесійных работ: «Безыменны востраў» (2003 г.), «Узбярэжжа акіяна» (2003 г.), «Нарвежскі прыбой» (2003 г.), «Уцёс-волат» (2004 г.), «У берага сіняга мора» (2004 г.) і іншыя.

Пакахалася мастаку родная рака Лабжанка. Менавіта ёй прысвечана серыя карцін «Лабжанка-рэчка»: «Разліў рэчкі Лабжанкі» (2004 г.), «Рэчка Лабжанка» (2005 г.), «Цішыня на рацэ Лабжанка» (2009 г.), «Рака Лабжанка восенню» (2009 г.) і іншыя.

У 2008 г. Леанід Леанідавіч вярнуўся ў кінамастацтва. Уладкаваўся працаваць у Клімавіцкае телебачанне «МИР-ТВ» тэлеаператарам. Пасля першых тыдняў працы яго ідэі сталі ўвасабляцца ў жыццё. На экране з'явіліся маляўніча падабраныя застаўкі, замацаваўся і лагатып канала.

Праз два гады ён вырашае самастойна здымаць фільмы, рэкламныя ролікі, урачыстыя і забаўляльныя мерапрыемствы. Першы 30-хвілінны фільм быў зняты ў 2009 г. - «Спадчына Аляксандра Галкоўскага» (пра неардынарнага чалавека з в. Судзілы Клімавіцкага раёна А.Н.Галковскага). Гэты фільм шэсць разоў дэманстраваўся на Магілёўскім тэлеканале «Магілёў-2». Затым былі знятыя «Макавею ў Старым-Дзедзіне», «Валенкі для ўнучкі», дакументальны фільм «Падарожжа па рацэ Асцёр на плыце» і іншыя.

Творчая біяграфія Леаніда Ячнева багатая на падзеі. У 2009 годзе ён прымае ўдзел у V Міжнародным пленэры, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння А.Т.Твардоўскага. Неаднаразова з'яўляўся ўдзельнікам Міжнароднага пленэра, прысвечанага заслужанаму дзеячу мастацтваў РСФСР, мастаку Ф.С.Шурпіну. На адным з пленэраў Леанід Леанідавіч пазнаёміўся з заслужаным мастаком Расіі Уладзімірам Берднікавым.

Далейшы лёс мастакоў цесна звязаны. Два гады таму яны здзейснілі незвычайнае творчае падарожжа па рацэ Асцёр, ініцыятарам якога быў рускі жывапісец. Цэлы тыдзень плылі ад гарадскога пасёлка Шумячы да вёскі Стары-Дзедзін на плыце, які быў сканструяваны імі. За гэты перыяд было напісана каля 30 жывапісных пейзажаў. У 2013 годзе іх сумесная выстава «Краявіды Расіі і Беларусі» праходзіла ў Крычаўскім музеі.

Работы Леаніда Ячнева захоўваюцца ў прыватных і дзяржаўных калекцыях у Беларусі, Расіі, Польшчы, Ізраілі, Аўстраліі, Германіі, Францыі, Канадзе, Бельгіі.


18 красавікак  – 110 год з дня нараджэння (1903, в. Родня) Георгія Пятровіча Куляко, генерал-маёра, ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны.

На працягу 20 гадоў выкладаў у ваеннай акадэміі імя Фрунзе. Узнагароджаны ордэнам Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам А. Неўскага і шматлікімі медалямі.


22 красавіка – 95 год з дня нараджэння (1918, в. Фядотава Буда) Адама Захаравіча Петушкова, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза, палкоўніка Савецкай Арміі.

У 1936 - 1940 гг. працаваў настаўнікам у Краснапольскім раёне.

У Чырвонай Арміі - з 1940 года.

У 1942 годзе скончыў Пушкінскую танкавую вучэльню.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: з 1943 года - на 1-м Украінскім фронце.

У 1947 годзе скончыў Ваенную акадэмію бронетанкавых і механізаваных войскаў.

З 1969 года палкоўнік А.З. Петушкоў у запасе.

Пражываў у г. Кіеве.

Памёр 25 ліпеня 1976 года.


22 мая – 90 год з дня нараджэння (1923, в. Мілаславічы) Аляксандра Мітрафанавіча Кавалёва, доктара філасофскіх навук.

Загадчык кафедры навуковага камунізму Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта, прафесар, акадэмік, заслужаны дзеяч навукі РСФСР, лаўрэат Ламаносаўскай прэміі. Аўтар 90 навуковых прац. Пражываў у Маскве. Памёр у 2010 г.


60 год з дня адкрыцця (1953) ў горадзе раённай дзіцячай бібліятэкі.
Раённая дзіцячая бібліятэка адкрыта ў 1953 годзе. Яе арганізатарам была Бася Лазараўна Баранчук (Шапіра). Спачатку бібліятэка знаходзілася ў жылым доме па вул. Зялёнай, займала 2 невялікіх пакоя. Кніжны фонд складаў 1580 адзінак.
З 1961 г. па 2007 г. бібліятэка размяшчалася ў асобным памяшканні па вул. Свярдлова.
З 1957 па 1983 год загадчыкам чытальнай залай была Марыя Анатольеўна Дарэўская, а пасля яна ўзначаліла бібліятэку. З 1986 па 1997 год загадчыкам бібліятэкі працавала Ала Іванаўна Грабарава.
Раённая дзіцячая бібліятэка неаднаразова была пераможцам абласных, раённых конкурсаў. У 1996 годзе яна перамагла ў абласным конкурсе «Сустрэнемся ў бібліятэцы», ўзнагароджана Ганаровай граматай і каштоўным падарункам.
З 1997 па 2008 год калектыў ўзначальвала Надзея Віктараўна Індэрсон. У 2007 годзе ў выніку пажару будынак дзіцячай бібліятэкі быў знішчаны, кніжны фонд і маёмасць эвакуіравана ў будынак цэнтральнай бібліятэкі.
З 2008 года загадчыкам раённай дзіцячай бібліятэкі з’яўляецца Людміла Мікалаеўна Маслава.
Зараз бібліятэка знаходзіцца ў памяшканні Белаграпрамбанка. Кніжны фонд складае 21 830 экз. Звыш 2000 юных чытачоў наведваюць дзіцячую ўстанову.
Пры бібліятэцы працуе лялечны гурток «Теремок», створаны клуб «Чы-Ду-Дзей» (Чытай, думай, дзейнічай).


1 чэрвеня – 75 год з дня нараджэння (1938, в. Судзілы) Аляксандра Іванавіча Галкоўскага, майстра лірычнага пейзажу.

Працуе ў тэхніцы лінагравюры і афорта. Член Саюза мастакоў Расіі з 1986 года. Жыве ў г. Омску. Майстар лірычнага пейзажа. Аўтар серый "Память" (1975), "Кружева Сибири" (1976), "Город на Иртыше" (1982). Зборнікі вершаў (2002 г.) Макарава В.А., Клішына О.Н. і Чатвярткова Т.Г. ілюстраваны работамі мастака Аляксандра Галкоўскага.

Работы мастака знаходзяцца ў музеях Омска, Краснаярска, Башкірыі, у асабістых калекцыях за мяжой (Англія, Венгрыя, Германія, Іспанія, Польша і інш.). Работа "Серебряный домик" (1979) знаходзіцца ў дзяржаўнай Трэцякоўскай галерэі.


7 чэрвеня – 90 год з дня нараджэння (1923, в. Якімавічы Мілаславіцкага сельскага Савета) Міхаіла Антонавіча Старавойтава, Героя Савецкага Саюза.

Скончыў 7 класаў. У Чырвонай арміі – з 1941 года. Загінуў 11 красавіка 1944 г. Захаронены ў с. Райкі Вялікаміхайлаўскага раёна Адэскай вобласці.


8 жніўня – 50 год з дня нараджэння (1963, в. Родня) Мікалая Дзмітрыевіча Малаткова, паэта-земляка.

Аўтар паэтычных зборнікаў: «Тополиная слеза» (1996 г.), «Малинник» (1997 г.), «Сердцу нужен листопад» (2003 г.).

Памёр у 2010 г.


14 лістапада – 90 год з дня нараджэння (1923, г. Клімавічы) Акцябра Паўлавіча Комава, доктара медыцынскіх навук.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, прафесар, старшыня рэспубліканскага таварыства дэрматолагаў, член прэзідыума вучонага савета Міністэрства аховы здароўя БССР. Аўтар больш за 120 навуковых прац. Узнагароджаны ордэнамі Знак Пашаны, Айчыннай вайны 1 ступені і медалямі.