Currently viewing: Главная » Инфоресурсы » Виртуальные выставки »Да кніжных скарбаў дакраніся...

Поиск


Виртуальные выставки

Да кніжных скарбаў дакраніся...

Напярэдадні 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання ўзрастае цікавасць да асобы Францыска Скарыны. У параўнанні з іншымі дзеячамі нацыянальнай культуры імя беларускага першадрукара ва ўсіх на вуснах, яму прысвечаны шматлікія артыкулы, навуковыя працы, пра яго напісаны кнігі.
Францыск Скарына з’яўляецца адным з самых яркіх і найбольш вядомых творцаў беларускай культуры. Яго талент праявіўся літаральна ва ўсім: беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, выдавец, перакладчык бібліі на родную мову, пісьменнік, філосаф-гуманіст, тэолаг, вучоны, лекар, батанік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік. Ён з'яўляецца сiмвалам усёй беларускай культуры эпохi Рэнесансу.
Прапануем вашай увазе кніжную выставу «Да скарбаў кніжных дакраніся…», якая пазнаёміць вас з жыццём, творчасцю, ідэйнымі поглядамі гэтага выдатнага чалавека.

Асветнікі зямлі беларускай Х– пачатак ХХ ст. : энцыклапедычны даведнік / рэдакцыйная калегія Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш] ; мастак У. М. Жук. — 2-е выданне. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — 496 с. : іл.

У кнізе змешчаны матэрыялы пра жыццёвы і творчы шлях каля 750 прадстаўнікоў філасофскай і грамадскай думкі Беларусі ад старажытных часоў да пачатку 20 стагоддзя. Сярод іх дзяржаўныя, грамадска-палітычныя і рэлігійныя дзеячы, філосафы і педагогі, пісьменнікі і мастакі, кампазітары і музы-канты, выдаўцы і бібліятэкары, прыродазнаўцы, падарожнікі і краязнаўцы, удзельнікі нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху, незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці, грамадскай пазіцыі і светапогляду. Выданне разлічана на навукоўцаў, студэнтаў і навучэнцаў, усіх тых, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі, развіцця грамадскай думкі і асветы на Беларусі.

 

Баршчэўскі, Л. Літаратура ад старажытнасці да пачатку эпохі рамантызму : папулярныя нарысы / Лявон Баршчэўскі ; мастак А. Кашкурэвіч. — Мінск : Сэр-Віт, 2003. — 512 с. : іл.

Кніга разглядае найважнейшыя этапы станаўлення літаратуры ад старажытнасці да пачатку эпохі рамантызму. Упершыню беларуская літаратурная традыцыя паказваецца як нацыянальнае праяўленне агульнаеўрапейскага культурнага руху. У кнізе разглядаецца біяграфічны матэрыял пра жыцце і творчы шлях Францыска Скарыны.

 

Беларуская літаратура XVI ст. / уклад., прадм., камент., пер. на беларус. мову і адап-тацыя І. В. Саверчанкі. — Мінск : Беларуская навука, 2015 — 570 с.

У кнізе ў перакладзе на сучасную беларускую мову і ў адаптаваным выглядзе друкуюцца найбольш значныя творы выдатных пісьменнікаў эпохі Рэнесансу, а таксама хронікі, летапісныя аповесці, навелы, пахвалы і палемічныя творы. Паказваюцца эстэтычныя вартасці шэдэўраў даўняга беларускага пісьменства.

 

Беларуская літаратурная спадчына : анталогія : у 2 кн. Кн. 1 / [укладальнік С. А. Курбанава і інш.]. — Мінск : Беларуская наву-ка, 2011. — 1029 с.

У першай кнізе анталогіі прадстаўлены тэксты найбольш каштоўных фальклорных і літаратурных помнікаў: ад твораў вуснай народнай творчасці і сярэднявечнай літаратуры да літаратуры ХХ ст. Літаратурныя тэксты суправаджаюцца сціслымі звесткамі пра аўтараў, каментарыямі да твораў, ілюстрацыямі. Анталогія складзена на падставе вучэбнай праграмы па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь. Разлічана на выкладчыкаў літаратуры, вучняў, абітурыентаў і студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай і культурай

 

Бярозкіна, Н. Ю. Гісторыя кнігадрукавання Беларусі (ХVI — пачатак ХХ ст.) / Н. Ю. Бярозкіна. — Мінск : Беларуская навука, 1998. — 199 с. : іл.

У вучэбным дапаможніку разглядаецца гісторыя беларускага кнігадрукавання ад першадрукаў Францыска Скарыны да віленскай «друкарні пана Марціна Кухты», услаўленай Максімам Багдановічам. Аўтар абапіраецца на разнастайныя крыніцы, у тым ліку архіўныя звесткі і дакументы, даследаванні гісторыкаў, кнігаведаў, мастацтвазнаўцаў. Выданне мае грунтоўны даведачны апарат: заўвагі, паказальнік імёнаў, паказальнік друкарняў і выдавецтваў, слоўнік кнігазнаўчых тэрмінаў, шырокая бібліяграфія.

 

Гісторыя беларускай літаратуры XI-XIX стагоддзяў : у 2 т. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, інстытут літаратуры імя Янкі Купалы ; навуковы рэдактар В. А. Чарыцкі ; рэдакцыйная калегія У. В. Гніламёдаў [і інш].— Мінск : XIX Беларуская навука, 2007. — Т. 1 : Гісторыя беларускай літаратуры XI-XIX стагоддзяў : даўняя літаратура ХІ-першая палова XVIII стагоддзя : 2-е выданне. — 910 с.

У кнізе дадзена праца шматвяковага працэсу станаўлення і развіцця прыгожага пісьменства на беларускіх землях. Раскрыты змест важнейшых тэндэнцый і заканамернасці літаратурнай гісторыі Беларусі на розных яе этапах, прасочана эвалюцыя найбольш значных жанраў, асветлена жыццё і творчасць буйнейшых пісьменнікаў мінулага. Першы том прысвечаны разгляду літаратуры даўняга перыяду. Адрасуецца навукоўцам, выклад-чыкам і студэнтам, шырокаму колу чытачоў.

 

Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд: Вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў пед. ВНУ / М. М. Грынчык, У. А. Калеснік, У. Г. Кароткі і інш.; Пад рэдакцыяй М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. – Мінск: Вышэйшая школа, 1996. – 351 с.

У агульных раздзелах прасочваецца шлях зараджэння, станаўлення і развіцця беларускай літаратуры старажытнага перыяду (XIV – XVIII ст.), у манаграфічных – творчасць найбольш значных пісьменнікаў – Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С. Буднага, В. Цяпінскага, М. Сматрыцкага, А. Філіповіча, Сімяона Полацкага. Асобна вылучана переакладная літаратура перыяду Старажытнай Русі і XV – XVII ст.

Кніжная спадчына Францыска Скарыны = Книжное наследие Франциска Скорины = Book heritage of Francysk Skaryna : [да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання] / Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; [рэдакцыйны савет: А. А. Тозік (старшыня) і інш. ; рэдакцыйная калегія: Р. С. Матульскі (старшыня) і інш. ; адказны рэдактар А. А. Суша ; навуковы кансультант Г. Я. Галенчанка]. — Факсімільнае ўзнаўленне. — Мінск, 2013—2014.


Т. 1 : Кніга Быцця = Книга Бытия = The Book of Genesis. — 2013. — 271 с.
Т. 2 : Кніга Выхад = Книга Исход = The Book of Exodus. — 2014. — 191 с.
Т. 3 : Кніга Лявіт = Книга Левит = The Book of Leviticus. — 2014. — 151 с.
Т. 4 : Кніга Лічбы = Книга Числа = The Book of Numbers. — 2014. — 183 с.
Т. 5 : Кніга Другі Закон = Книга Второзаконие = The Book of Deuteronomy. — 2014. — 167 с.
Выданне ўяўляе сабой першае поўнае факсімільнае ўзнаўленне кніжнай спадчыны Францыска Скарыны. Яно заклікана пазнаёміць шырокую грамадскасць з адным з найбольш каштоўных скарбаў айчыннай культуры — выданнямі беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, якія захоўваюцца ў розных краінах свету.

Літаратура XI—XVI стагоддзяў / уклад. і ка-мент. А.У. Брызгунова, І.У. Будзько, Л.В. Ляўшун; прадм. У.В. Гніламёдава; навук. рэд. В.А. Чамярыцкі .— Мінск: Мастацкая літаратура, 2011 .— 776 с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т.1)

У кнізе падаюцца невядомыя або малавядомыя шэдэўры айчынная пісьмовай спадчыны, якія складаюць духоўны набытак беларускага народа. Упершыню на сучасная беларускай мове падаюцца аповеды папулярнай у сярэднявеччы «энцыклапедыі» жыцця — Пролага; творы св. Кірылы Тураўскага, самыя старажытныя жыціі беларускіх святых, «Летапіс вялікіх князеў літоўскіх», звароты да чатачоў славутых беларускіх асветнікаў — Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цыпінскага; урыўкі з паэтычных твораў Яна Вісліцкага, Міколы Гусоўскага, Яна Радвана, Андрэя Рымшы і іншых, а таксама белетрыстыка эпохі Адраджэння. Зборнік адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай старажытнай Беларусі.

Лойка, А. Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае : раманс-эсэ : для сярэдняга і старшага школьнага ўзросту / Алег Лойка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. — 366 с.

Алег Лойка – вядомы паэт, крытык, празаік, аўтар рамана пра Янку Купалу «Як агонь, як вада...». Герой яго кнігі «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» – славуты першадрукар Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа, да роднага краю.

Мотульский, Р. С. Из прошлого в будущее. Библиотеки Беларуси : в 2 ч. / Р. С. Мотульский ; [под ред. Я. Д. Григорович]. — Минск : Белорусская Энциклопедия им. П. Бровки, 2011. — Ч. 1 : IX – начало XX в. — 256 с.

Издание посвящено основным тенденциям развития книжного и библиотечного дела Беларуси в контексте национальной и общественной истории (ІХ–ХХІ вв.).

Навумовіч, У. А. Беларуская літаратура : вучэбны дапаможнік / У. А. Навумовіч. — Мінск : Вышэйшая школа, 2007. — 478 с.

Кніга раскрывае агульны рух і галоўныя тэндэнцыі развіцця мастацтва слова, шляхі станаўлення творчых індывідуальнасцей пісьменнікаў, ролю і месца беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай літаратуры ад антычнасці да сучаснасці.

Прашковіч, М. Францішак Скарына – беларускі першадрукар / М. Прашковіч. – Мінск : Народная асвета, 1970. – 95 с. – (Школьнікам – аб гісторыі БССР).

У невялікай па аб'ёме кніге ў папулярнай форме распавядае пра жыццё Ф. Скарыны. Аўтар раскрывае грамадскія і філасофскія погляды першадрукара, паказвае, што любоў да свайго народу, імкненне садзейнічаць развіццю роднай культуры кіравалі яго дзейнасцю на працягу ўсяго жыцця. Ён выключна паўплываў на ўсіх сваіх паслядоўнікаў, што таксама адлюстравана ў кнізе. Старшакласнікі атрымаюць ўяўленне, як выглядалі кнігі першадрукара і на якой мове ствараліся. Рэальныя прыклады ўласнай беларускай лексікі прымусяць калі не здзівіцца, то задумацца пра ролю Францыска Скарыны ў беларускай і еўрапейскай культуры.

Скарыніч : Літаратурна-навуковы гадавік. Выпуск 2 / Рэдкал.; А.Каўка(уклад.) i інш. —Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. — 238 с.

У чарговым «Скарынічы» змешчаны матэрыялы пра Ф. Скарыну, Я. Станкевіча, з рукапіснае або малавядомае спадчыны М.Улашчыка, А. Смоліча, палемічныя артыкулы аб нацыянальнай свядомасці, адраджэнні народаў Беларусі. Выданне зацікавіць кожнага чытача, дапытлівага нескажоных старонак мінулага Бацькаўшчыны, яе надзенных вызваленчых памкненняў.

Старажытная беларуская літаратура : зборнік : для дзяцей старшага школьнага ўзросту / укладальнікі Л. С. Курбека, У. А. Марук ; мастак У. Б. Максімаў. — Мінск : Юнацтва, 2002. — 509 с. : іл.

У кнігу ўключаны творы старажытнай пісьменнасці, творы вялікіх гуманістаў-асветнікаў Ф. Скарыны, М. Гусоўскага і інш. У асноўным, гэта палемічная і сатырычная літаратура, у якой ярка выявіліся настроі і мары беларускага народа ў розныя гістарычныя часы.

Францыск Скарына і яго час : энцыклапедычны даведнік / галоўны рэдактар І. П. Шамякін. — Мінск : БелСЭ, 1988. — 608 с.

«Францыск Скарына i яго час»— другая на Беларусі персанальная энцыклапедыя, якая асвятляе асноўныя моманты жыцця i дзейнасці беларускага першадрукара i асветніка. Энцыклапедыя змяшчае 728 артыкулаў, прысвечаных скарынінскім выданням, папярэднікам i сучаснікам першадрукара, развіццю яго асветніцкіх традыцый, адлюстроўванню вобраза Скарыны ў літаратуры i мастацтве, сацыяльна-палітычным умовам на Беларусі ў XV—XVI стст. Выданне багата ілюстравана тэкстамі i гравюрамі з выданняў Скарыны. Разлічана на ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй грамадскай думкі i развіццём кнігадрукавання на Беларусі.

 

вверх