Currently viewing: Главная » Инфоресурсы » Виртуальные выставки »105 год з дня нараджэння А. Куляшова

Поиск


Виртуальные выставки

І вечнасць радка, як вечнасць жыцця: да 105-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Аркадзя Куляшова

6 лютага 2019 года спаўняецца 105 год класіку нацыянальнай літаратуры, паэту, перакладчыку, грамадскаму дзеячу Аркадзю Куляшову.

 

Нарадзіўся Аркадзь Аляксандравіч у 1914 годзе ў вёсцы Саматэвічы Касцюковіцкага раёна, а ў 1926-м ужо надрукаваў свой першы верш — у клімавіцкай акруговай газеце «Наш працаўнік». Яшчэ праз год, у 1927-м, яго першыя паэтычныя творы з’явіліся ў рэспубліканскім друку — у часопісе «Чырвоны сейбіт»… Прайшоў час, і паэт двойчы атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР — за паэмы «Сцяг брыгады» і «Новае рэчышча», стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі. Таксама ён — заслужаны дзеяч культуры Украінскай СССР, узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі. Да таго ж у свой час у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Аркадзь Куляшоў стаў сааўтарам сцэнарыяў фільмаў «Чырвонае лісце», «Першыя выпрабаванні» і «Запомнім гэты дзень»…

 

 

 

Цікавыя факты аб жыцці і творчасці паэта:

  1. Пачаў пісаць у 6 год, друкавацца — у 12. Першы вершы "Ты мой брат" ён апублікаваў у 1926 годзе ў клімавіцкай раённай газеце "Наш працаўнік" (зараз "Родная ніва").
  2. У 14 гадоў Куляшоў напісаў свой самы знакаміты верш — "Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая", які беларускі кампазітар Ігар Лучанок зрабіў песняй "Алеся".
  3. У 1930 годзе, у 16 гадоў, Куляшоў выдаў першы зборнік сваёй лірыкі — "Росквіт зямлі". Яго рэдактарам быў Міхась Чарот.
  4. У канцы 30-х гадоў паэт пазначае асноўны напрамак сваёй творчасці — гуманізм і пацыфізм. Гэтая ідэя пранізвае літаральна кожны яго буйны твор.
  5. Састаяў у Саюзе пісьменнікаў СССР з першага года ўтварэння (1934).
  6. Працаваў фанатычна, падрываючы здароўе. Пісаць мог запоем па 16 гадзін, падтрымліваючы неабходны стан кавай і курывам.
  7. "Сцяг брыгады" і іншыя беларускамоўныя творы ён пісаў на фронце па начах. Кажуць, калі ён чытаў салдатам перад боем "Письмо из плена", тыя літаральна рваліся ў атаку.
  8. Значнае месца ў яго творчасці часоў вайны займае "Балада аб чатырох закладніках". Калі яна трапіла ў рукі да аднаго з лідэраў партызанскага руху ў Беларусі Міная Шмырова (Бацька Мінай), то той расплакаўся і не змог дачытаць яе да канца.
  9. Калі ў 1977 годзе на ўсесаюзным пушкінскім свяце паэзіі ў Пятроўскім ён чытаў урывак са свайго перакладу "Яўгена Анегіна", знакаміты паэт Міхаіл Дудзін сказаў яму: "Ведаеш, Аркадзь, па-беларуску гэта гучыць значна лепш за арыгінал".
  10. Працаваў галоўным рэдактарам газеты "Літаратура і мастацтва" і кінастудыі "Беларусьфільм".
  11. Перад жаніцьбай ён папярэдзіў нявесту: "Ні каханне, ні сям’я ніколі не будуць для мяне важней за паэзію".
  12. Вельмі любіў шахматы. Гульня была для яго адначасова адпачынкам і гімнастыкай для розуму. У 1945 годзе ён пабываў у Лондане на футбольным матчы "Чэлсі" - "Дынама". З таго часу ён захапіўся футболам.
  13. У Аркадзя Куляшова італьянскія карані, але сам ён не любіў аб гэтым ўзгадываць. Часткова таму, што не хацеў, каб ягоны талент прыпісвалі другой нацыі. Быў сапраўдным патрыётам.
  14. Яшчэ адзін выгляд дзейнасці Куляшова — пераклады. Перакладаў з рускай, украінскай і іншых моў творы А. Пушкіна, І. Катлярэўскага, Т. Шаўчэнкі, М. Рыльскага, С. Ясеніна, У. Маякоўскага, М. Ісакоўскага, Р. Гамзатава, К. Куліева, Г. Лангфела і інш Творы самога ж Куляшова перакладзеныя на 33 мовы свету. У тым ліку і на лацінскую.
  15. Узнагароджаны Сталінскай прэміяй першай ступені (1946) за паэму "Сцяг брыгады", Сталінскай прэміі другой ступені (1949) за паэму "Новае рэчышча", Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Янкі Купалы (1970) за пераклады твораў з рускай на беларускую мову. У 1968 удастоены прэміі Ленінскага камсамола БССР. У 1973 ганараваны тытула заслужанага работніка культуры Украінскай ССР.
  16. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём "За баявыя заслугі".
  17. Імя народнага паэта носіць Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт, а таксама школы ў Мінску і Новых Саматэвічах. Таксама ў Новых Самацевічах знаходзіцца яго літаратурны музей.
  18. Іменем Аркадзя Куляшова названыя вуліцы ў Мінску, Магілёве, Касцюковічах.
  19. У Мінску на будынку, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.
  20. Да 100-годдзя з дня нараджэння А. Куляшова з’явілася памятная марка.
  21. Пачынаючы з 1979 года Саюзам беларускіх пісьменнікаў прысуджаецца літаратурная прэмія імя Аркадзя Куляшова.
  22. Пра жыццё і творчасць Куляшова зняты дакументальны фільм "Край крынічны" (1972).
  23. На вершы паэта напісаны вядомыя песні беларускіх музыкаў – Песняры "Бывай" і "Алеся", Neuro Dubel "Камсамольскі білет", Лявон Вольскі "Парушыўшы законы прыцягнення..." і іншыя.
  24. Ліставанне Аркадзя Куляшова і Алесі Карыткінай (першае каханне паэта) пачалося, калі абодвум было ўжо за шэсцьдзесят. Жана ставілася да перапіскі спакойна, разумеючы, што гэта была спроба зменшыць духоўную самоту мужа. Цягам усяго жыцця жонка была галоўным крытыкам Куляшова, заўжды першай выслухоўвала ягоныя вершы. Аднак тут яна заявіла: "Ведаеш, я больш не люблю паэзію".
  25. Пасля доўгай перапіскі Куляшоў вырашыў сустрэцца са сваёй першай любоўю. Месца сустрэчы было дамоўлена — пошта ў горадзе Быхаў. Але адтуль ён прыехаў вельмі хутка. Дачцэ ён распавядаў, што на сустрэчу спазніўся, і перад тым як увайсці ў будынак зазірнуў у акно. Але замест свайго першага кахання ён убачыў там іншую жанчыну, свайго аднагодка, якая была ўжо зусім іншым чалавекам. Паэт спалохаўся і ўцёк. А затым прыпыніў і перапіску.

 

вверх


 

Прапануем вашай увазе віртуальную выставу кніг і артыкулаў, якія знаходзяцца ў фондзе цэнтральнай раённай бібліятэкі:

Куляшоў, А. Выбраныя творы / Аркадзь Куляшоў ; укладанне, прадмова В. Куляшовай. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. — 206 с. — (Школьная бібліятэка).


Паэзія Аркадзя Куляшова - гэта вечная захопленнасць жыццем і творчае гарэнне, яркасць пачуццяў, нястомнае напружанне душы ідумкі, пазнанне сябеілюдзей. У кнігу ўвайшло найлепшае з творчай спадчыны паэта, паэмы “Цунамі”.”Варшаўскі шлях”.

Куляшоў, А. Збор твораў : у 5 т. / Аркадзь Куляшоў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1974—1977.

Т. 1 : Вершы. — 1974. — 527 с. : іл.
Т. 2 : Паэмы. — 1975. — 304 с. : іл.
Т. 3 : Грозная пушча : аповесць у вершах ; Далёка да акіяна : паэма. — 1975. — 302 с.
Т. 4 : Пераклады. — 1976. — 503 с.
Т. 5 : Творы розных гадоў. Крытычныя нататкі. — 1977. — 511 с. : іл.

Куляшоў, А. Дарогі : вершы, паэмы / Аркадзь Куляшоў ; укладальнік В. Куляшова. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 318 с.


У кнігу ўвайшлі лепшыя вершы зтворчай спадчыны паэта, паэмы”Цунамі”,”Хамуціус”,”Варшаўскі шлях”.

Кулешов, А. На полумиллиардном километре : стихи / Аркадий Кулешов ; перевод с белорусского Якова Хелемского. – Москва : Художественная литература, 1974. – 254, [1] с.


Это небольшая книга - своего рода собрание его избранной лирики 1950 – 1973 гг.

Куляшоў, А. Грозная пушча / Аркадзь Куляшоў. – Мінск : Дзяржвыд БССР, 1963. – 205 с.


У кнігу Аркадзя Куляшова ўвайшлі аповесці “Стрэчны агонь” і “Грозная пушча”.

Кулешов, А. Коммунисты : Т.1 / Аркадий Кулешов. — Минск : Государственное издательство БССР, 1950. — 102 с.


Это небольшая книга - своего рода собрание его избранной лирики 1950 – 1973 гг.

Куляшоў, А. Мая Бяседзь : лірыка / Аркадзь Куляшоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1973. – 175 с.


Кніга выбранай лірыкі Аркадзя Куляшова “Мая Бесядзь”, якая выдаецца ў серыі “Бібліятэка беларускай паэзіі”, — яркая творчая біяграфія аўтара з яго светапоглядам, глыбокім асэнсаваннем жыцця, высокім паэтычным майстэрствам.

Куляшоў, А. Паміж наступным і былым : вершы, паэмы / Аркадзь Куляшоў ; [укладальнік і прадмова В. Куляшовай]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. – 542 с. – (Бібліятэка беларускай класікі).


У гэтай кнізе народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова (1914—1978) чытач знойдзе лепшае з творчай спадчыны выдатнага пісьменніка, які ўзбагаціў нашу літаратуру рамантычна адухоўленай, высокаметафарычнай, напоўненай багаццем філасофскіх вобразна-асацыятыўных сувязей і адначасова ў найвышэйшых сваіх праявах глыбока інтымнай, прапушчанай праз жывое трапяткое сэрца паэзіяй.

Куляшоў, А. Збор твораў. Т.2 / Аркадзь Куляшоў. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1957. – 312 с.


У гэтай кніге надрукаваны паэмы знакамітага беларускага пісьменніка Аркадзя Куляшова “Сцяг брыгады”, “Простыя людзі”, “Толькі ўперад” і інш.

Куляшоў, А. Выбраныя творыў. У 2 т. / Аркадзь Куляшоў. – Мінск : 1964. – 319 с.


У кнігу ўвайшлі вершы, паэмы “Толькі ўперад”, “Песня аб слаўным паходзе”. А таксама вершаваная хроніка “Грозная пушча”.

 

Аб жыцці і творчасці А. Куляшова:

Бярозкін, Р. Аркадзь Куляшоў. Нарыс жыцця і творчасці / Рыгор Бярозкін. – Мінск : Народная асвета, 1978. – 192 с.


У гэтай кніге аўтар пільна прасочвае вытокі творчасці таленавітага і самабытнага беларускага паэта Аркадзя Куляшова,раскрывае пленныя творчыя пошукі, дае грунтоўны і тонкі аналіз яго паэтычных здабыткаў. Адрасуецца вучням і шырокаму колу чытачоў.

Куляшова, В.А. Аркадзь Куляшоў. Лясному рэху праўду раскажу… : Аповесць - эсэ / Валянціна Куляшова. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – 262 с.

У гэтай кніге Валянціна Куляшова распавядае пра свайго бацьку- народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Тут і самыя яркія згадкі з яго маленства і старонкі яго радаводу, і першае каханне,і шлях у літаратуру,і сяброўства з многімі пісьменнікамі. Так сама ў кнізе падаецца шмат вершаў паэта і ўрыўкаў з яго паэм “Сцяг брыгады”,”Варшаўскі шлях” ,”Хамуціус”.

 

Аркадзь Куляшоў. 100 гадоў (Аркадий Кулешов. 100 лет) : [серебряная памятная монета белорусского писателя, уроженца д. Самотевичи Костюковичского района] // Банкаўскі веснік. 2015. № 11. С. 3 (спецвыпуск). 

 

Арцем’еў, В. Волат беларускай паэзіі / В. Арцем’еў // Могилёвские ведомости. 2014. 21 января. C. 12. 

 

Булава, Я. Бацькі і дзеці / Я. Булава // Магiлёўскiя ведамасцi. 2014. 4 лютага. C. 7. 

 

Гнілазуб, В. “Па фальшывых метрыках бацюшка ўсіх зрабіў сялянамі...” / В. Гнілазуб // Сельская газета. 2014.6 февраля. C.1,11. 

 

Гніламёдаў, У. Паэма пра Кастуся Каліноўскага / У. Гніламедаў // Полымя. – 2013. – № 2. – С. 126-127.

 

Зенюк-Пятроўская, Н. “Пры ім заўседы была манета з лічбай 1914” / Н. Зянюк-Пятроўская // Рэспублiка. 2014. 6 лютага. C. 10.

 

Клімуць, Я. “А я руку гарачую працягвую...” / Я.Клімуць // Магiлёўскiя ведамасцi. 2014. 4 лютага.C. 7. 

 

Маслоўскі, В. Віецца дым над комінам... : [аб месцы нараджэння Аркадзя Куляшова] / Віталь Маслоўскі // Літаратура і мастацтва. 2014. 11 красавіка. С. 8. 

 

Подлипская, Т. К 100-летию Аркадия Кулешова / Татьяна Подлипская // Могилёвские ведомости. 2014. 21 января. C. 16. 

 

Рублевская, Л. Вундеркинд из деревни Самотевичи / Людмила Рублевская // СБ Беларусь сегодня.2014. 7 февраля. C. 6. 

 

Рублевская, Л. Судьба в нескольких фотоснимках / Л. Рублевская // СБ. Беларусь сегодня. – 2013. – 4 июня. – С. 8.

 

Хитрикова, Г. Неделя творчества Аркадия Кулешова / Г. Хитрикова // Магiлёўскiя ведамасцi. 2014. 4 лютага.C. 1. 

 

вверх