Currently viewing: Главная » Инфоресурсы » Виртуальные выставки »Серыя кніг "100 вершаў"

Поиск


Серыя кніг "100 вершаў"

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Любоў да мілых сэрцу мясцін – да малой радзімы – не раз адбівалася ў творчасці беларускіх пісьменнікаў. Сучасныя аўтары таксама імкнуцца прымножыць багатую духоўную спадчыну. За апошнія 100 гадоў беларускімі паэтамі напісаны сотні вершаў пра Беларусь.
Паважаныя чытачы, прапануем вашай увазе новую кніжную серыю выдавецтва «Мастацкая літаратура» – «100 вершаў».

Iдэя такая: сто лепшых вершаў вядомага паэта праiлюстраваць рэпрадукцыямi карцiн аднаго з сучасных мастакоў Беларусi. Адметнасць кніг — цікавае мастацкае афармленне. Пачынаючы з 2017 года, свет пабачылі дзевяць кніг.

 

Віртуальная выстава кніг з фонда цэнтральнай раённай бібліятэки:

Стральцоў, М.Л. Я зноўку тут: вершы / Міхась Стральцоў ; укладальнік Віктар Шніп ; мастак Валерый Шкаруба. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. — 102 с. — (100 вершаў)

 

У кнігу класіка беларускай літаратуры Міхася Стральцова увайшло 100 лепшых вершаў паэта. Гэтай кнігай распачынаецца новая выдавецкая серыя «100 вершаў».

 

 

Янішчыц, Я. І. Кахання сад і ластаўка вясны : вершы / Яўгенія Янішчыц ; укладальнік Віктар Шніп ; мастак Мікалай Казакевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. — 110 с. — (100 вершаў).

 

У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Яўгеніі Янішчыц, якой споўнілася б 70 гадоў, увайшло 100 лепшых вершаў з яе багатай літаратурнай спадчыны.

 

Бураўкін, Г.М. Ніці лёсу : вершы / Генадзь Бураўкін ; укладальнік Віктар Шніп ; мастак Леанід Шчамялёў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. — 126 с. — (100 вершаў).

 

У кнізе прадстаўлены лірычныя вершы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Генадзя Бураўкіна. Многія з якіх даўно сталі класікай беларускай літаратуры.

Гілевіч, Н.С. Мая муза - беларусачка : вершы / Ніл Гілевіч ; укладальнік Віктар Шніп ; мастак Уладзімір Тоўсцік. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. — 110 с. — (100 вершаў).

 

У кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча увайшлі лепшыя вершы, якія былі напісаны ім у ХХ стагоддзі. Гэта класіка беларускай літаратуры.  

Куляшоў, А.А. Маё пасведчанне : вершы / Аркадзь Куляшоў ; укладальнік Віктар Шніп ; мастак Альгерд Малішэўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. — 159 с. — (100 вершаў).

 

У кнігу народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова увайшлі яго лепшыя вершы, многія з якіх даўно сталі класікай беларускай літаратуры і вывучаюцца ў школе.  

Святло Айчыны : зборнік вершаў пра Беларусь / укладальнік Віктар Шніп. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. — 143 с. — (100 вершаў).

 

За апошнія 100 гадоў беларускімі паэтамі напісаны сотні вершаў пра Беларусь, многія з якіх сталі класікай. Зборнік «Святло Айчыны» змяшчае 100 вершаў у храналагічным парадку (на кожны год па творы), пачынаючы с 1919 года па 2018.

Памяці Вечны агонь : да 75-годдзя вызвалення Беларусі / укладальнік Віктар Шніп. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. — 135 с. — (100 вершаў).

 

У кнігу «Памяці Вечны агонь», прысвечаную 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, увайшлі творы пра Вялікую Айчынную вайну і Перамогу, а таксама пра мірнае жыццё і памяць пра народны подзвіг у часы вайны, напісаныя паэтамі-франтавікамі і паэтамі, якія перажылі вайну будучы дзецьмі.

 

Зямля бацькоў, святая… : зборнік вершаў пра малую радзіму / укладальнік Віктар Шніп. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. — 143 с. — (100 вершаў).

 

У кожнага чалавека ёсць мясціна, дзе ён нарадзіўся. Для некага гэта вёска, для некага мястэчка, а для некага – горад. І з гэтых дарагіх і любімых кожнаму з нас мясцін складаецца наша Радзіма – Беларусь.
У зборніку «Зямля бацькоў, святая…» змешчана 100 вершаў, прысвечаных малой радзіме.

 

вверх