У 2017 годзе Беларусь адзначае 135-годдзе з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры, знакамітых песняроў беларускага народа, народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Сваімі творамі яны ўзнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, выявілі незвычайную сілу і творчую моц беларускага слова.
 |
Колас, Я. Новая зямля : паэма / Якуб Колас ; [прадмова А. Мальдзіса ; ілюстрацыі Васіля Шаранговіча]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – 486 с.
Эпічная паэма – этапная з’ява ў творчасці Я. Коласа і ўсёй беларускай літаратуры. Аўтар пачаў пісаць твор у 1911г., закончыў у 1923 г. У ім створаны абагульнены вобраз Маці-Беларусі, яе прыроды, тыповыя беларускія характары, адлюстраваны вострыя сацыяльныя і нацыянальныя супярэчнасці канца XIX – пачатку XX ст. Твор аўтабіяграфічны. На прыкладзе жыцця сям'і лесніка Міхала паказаны лёс беларускага сялянства, якое імкнулася мець сваю зямлю, быць гаспадаром свайго лёсу.
|
 |
Колас, Я. На ростанях : трылогія / Якуб Колас. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2000. – 704 с.
Дзеянне рамана адбываецца на Беларусі ў перыяд першай рускай рэвалюцыі, гада сталыпінскай рэакцыі і новага ўздыму рэвалюцыйнага руху. Твор напісаны з глыбокім веданнем народнага жыцця, псіхалогіі людзей і вызначаецца нацыянальным каларытам.
|
 |
Колас, Я. Сымон-музыка : вершы i паэма / Якуб Колас. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2001. – 320 с.
Паэма Якуба Коласа "Сымон-музыка" (1911—1925 гг.) — адзін з найлепшых клясычных твораў беларускай літаратуры. Праз вобраз галоўнага героя — маладога беларуса — Якуб Колас глыбока асэнсоўвае нацыянальныя агульначалавечыя праблемы, услаўляе таленавітасьць беларускага народу.
|
 |
Колас, Я. Песнi жальбы. Казкi жыцця / Якуб Колас. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2007. – 230 с.
“Песні-жальбы” — першы зборнік вершаў класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа (1882–1956), у якім адлюстраваны вобраз роднага краю і рэаліі тагачаснага жыцця. Аўтар паэтызуе вобраз беларускага мужыка, які, знаходзячыся ў цяжкіх сацыяльных умовах, застаецца аптымістам і верыць у адраджэнне радзімы.
|
 |
Колас, Я. Родныя вобразы : вершы / Якуб Колас. – Мінск : Юнацтва, 1982. – 191 с.
Зборнік вершаў народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
|
 |
Колас, Я. Пісаравы імяніны : гумарыстычныя апавяданні /Якуб Колас. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 263 с.
У кнігу класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа (1882 – 1956) увайшлі ўсе гумарыстычныя і сатырычныя апавяданні, напісаныя ім у розных жанрах за розныя гады. Гэта, практычна, першае выданне, дзе падсумоўваецца Коласава смехавая проза. Кніга адкрываецца сціслым нарысам, які ўводзіць чытача ў тэорыю і гісторыю смеху. |
 |
Колас, Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 20 Лісты (1954-1956 і недатаваныя), аўтабіяграфіі, дзённікі, інскрыпты / Якуб Колас. – Мінск : Беларуская навука, 2012. – 698 с.
У дваццаты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі
Якуба Коласа ўвайшлі лісты (1954—1956, недатаваныя), аўтабіяграфіі, дзённікі, інскрыпты.
|
 |
Купала, Я. Адвечная песня : Вершы і паэмы / Янка Купала. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. – 351 с.
У кнігу ўвайшлі паэтычныя творы класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.
|
 |
Купала, Я. Санеты : на бел., англ., iсп., ням., пол., рус., укр., фр. мовах / Янка Купала ; рэд. перакладаў Л.Казыра. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2002. – 271 с.
Вялікі мастак-наватар Янка Купала ўвеў у беларускую літаратуру адну з самых дасканальных формаў верша – санет, стаў заснавальнікам беларускай традыцыі санетапісання, якая знайшла пленны працяг у вершатворчасці многіх яго сучаснікаў і паслядоўнікаў. Усе 22 санеты, створаны паэтам, пададзены ў гэтай кнігзе ў арыгінале і ў перакладзе на 7 моваў свету. |
|
 |
Купала, Я. Паўлінка : камедыя ў 2-х актах / Янка Купала. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. – 63 с.
Камедыя завершана ў 1912 г. Упершыню выйшла асобным выданнем у 1913 г. у Пецярбургу ў выдавецтве "Загляне сонца і ў наша аконца". У цэнтры падзей - разумная, дасціпная, вострая на язык Паўлінка. Яна вольналюбівая, здольная пастаяць за сябе, за сваё каханне, ідзе ў жыццё самастойнай дарогай.
|
 |
Купала, Я. Тутэйшыя : трагiчна-смяшлiвыя сцэны ў 4-х дзеях Янка Купала. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2006. – 94 с.
Аўтар выступае як супраць нацыянальнага рэнегацтва, так і супраць польскага і велікарускага шавінізму, едка высмейвае людзей, што здрадзілі народу, адарваліся ад нацыянальнай глебы, гатовы прыстасавацца да любога рэжыму ўлады.
| |
 |
Купала, Я. З кутка жаданняў : вершы, паэмы, п'есы / Янка Купала. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2006. – 576 с.
У кнігу народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (1882—1942) увайшлі вершы розных гадоў, паэмы, п’есы “Паўлінка” і “Тутэйшыя”.
| |
 |
Купала, Я. Явар i калiна : паэзiя кахання / Янка Купала. – Мінск : Юнацтва, 2000. – 218 с.
У гэты незвычайны зборнік увайшлі вершы і паэмы, у якіх паэтызуюцца пачуцці маладых людзей, рыцарская высакароднасць, чары кахання. Лірыка сусветнага маштабу ўражвае сваей духоўнай напоўненасцю.
| |
 |
Купала, Я. Курган : паэма / Янка Купала. – Мінск : Юнацтва, 1987. – 53 с.
Перавыданне вядомай паэмы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, у якой ен у вобразе музыкі- гусляра ўслаўляе свабодалюбівы характар свайго народа.
| |
|
 |
Колас, Я. Новая зямля [Электронны рэсурс] : паэма ; На ростанях : трылогія / Якуб Колас. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. – (Бібліятэка школьніка).
Электроннае выданне твораў класіка беларускай лтаратуры, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа (1882-1956) на двух дысках. На першым дыску змешчана паэма “Новая зямля”, асноўная паэма ўсёй творчасці пісьменніка, сапраўдная мастацкая энцыклапедыя народнага жыцця. На другім – трылогія “На ростанях”, у якой знайшлі адлюстраванне надзённыя праблемы грамадскага жыцця Беларусі пачатку ХХ стагаддзя, паказаны пакутлівыя пошукі інтэлігенцыяй рэальных шляхоў збліжэння з народам.
|
 |
Колас, Я. Новая зямля [Электронны рэсурс] / Якуб Колас. Курган : паэма / Якуб Колас. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 1 электрон. апт. дыск (СD-ROM). – (Бібліятэка школьніка).
Творы для завучвання на памяць. Паэмы, вершы, проза, песні. Беларуская літаратура (базавы, паглыбленны і павышаны ўзроўні).
| |
| tr>
 |
Купала, Я. Вершы, паэмы. Шлях [Электронны рэсурс] / Янка Купала, Уладзімір Някляеў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 1 электрон. апт. дыск (СD-ROM). – (Бібліятэка школьніка).
Творы для завучвання на памяць. Паэмы, вершы, проза, песні. Беларуская літаратура (базавы, паглыбленны і павышаны ўзроўні).
|
 |
Купала, Янка. Паўлінка; Тутэйшыя [Электронны рэсурс] : камедыя / [адказны за вып. Зося Кустава]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. — 1 электрон. апт. дыск (СD-ROM). — (Школьная бібліятэка).
Радыёкампазіцыі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы паводле аднайменных твораў народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
Камедыя нораваў «Паўлінка» высмейвае асновы жыцця засцянковай шляхты і дае магчымасць пазнаеміцца з драматургіяй класіка беларускай літаратуры. Трагікамедыя «Тутэйшыя» – вяршыня сатырычнай камедыяграфіі аўтара. Таксама на дыске прадстаўлены гутаркі ў студыі з народнымі артыстамі Беларусі В. Манаевым, М. Захарэвіч і А. Сідаравай аб жыцці і творчасці.
| |
Аб жыцці і творчасці Я. Купалы |
 |
Юрэвіч, Я.У. Янка Купала : нарыс жыцця і творчасці / Уладзімір Юрэвіч. – Мінск : Народная асвета, 1983. – 208 с.
Гэта кніга – сціслы нарыс жыцця і творчасці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Аўтар прасочвае вытокі творчасці пісьменніка, разглядае самыя значныя яго творы, падрабязна спыняецца на духоўнай эвалюцыі самабытнага таленту, які развіваўся на шырокім фоне рэвалюцыйнай эпохі, азоранай святлом Вялікага Кастрычніка.
| |
 |
Ярош, М.Р. Пясняр роднай зямлі : жыццё і творчасць Я. Купалы / М.Р. Ярош ; прадмова В.П. Жураўлёва. – 2-е выд. – Мінск : Беларуская навука, 2003. – 341 с.
У кнізе на шырокім фоне грамадскага жыцця падрабязна праследжваецца жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Даследванне грунтуецца на багатым фактычным матэрыяле, пачэрпнутым з друкаваных крыніц і архіваў, на дэталевым аналізе купалаўскай творчасті. Паказваецца яе цесная сувязь з жыццём, рост паэтычнага майстэрства, вялікі ўплыў Купалы на творчасть іншых паэтаў, на развіцце беларускай літаратуры і культуры.
Разлічана на даследчыкаў літаратуры, выкладчыкаў ВНУ, студэнтаў, настаўнікаў.
|
|
 |
Янка Купала. “Мне сняцца сны аб Беларусі…” : успаміны, эсэ, артыкулы, дакументы / уклад. Галіны Шаблінскай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – 702 с.
Выдавецтва “Мастацкая літаратура” працягвае выпуск бібліяграфічных кніг у папулярнай і прэстыжнай серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”. У чарговай кнізе сабраны матэрыялы, якія раскрываюць перыпетыі жыццёвага і творчага лёсу Песняра прарока, заснавальніка новай беларускай літаратуры, першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
| |
|
Аб жыцці і творчасці Я. Коласа |
|
 |
Навуменка, І. Якуб Колас : нарыс жыцця і творчасці /Іван Навуменка. – Мінск : Народная асвета, 1982. – 208 с.
У кнізе вядомага беларускага празаіка і літаратуразнаўцы Івана Навуменкі, адрасаванай вучням, разглядаецца творчасць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа як дарэвалюцыйнага, так і савецкага часу. Вялікая ўвага ўдзяляецца ідэйнаму зместу, праблематыцы твораў, іх мастацкаму стылю, паэтыцы, асаблівасцям сюжэту, кампазіцыі, мовы, раскрываецца роля вялікага паэта ў станаўленні беларускай літаратуры.
| |
|
 |
Купала і Колас, вы нас гадавалі / Уклад. В. Дз. Селеменеў, В. У.Скалабан. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2010. – 320 с.
Зборнік з’яўляецца своеасаблівым працягам прац Г.Кісялёва “Пуцявінамі Янкі Купалы” і “З жыццяпісу Якуба Коласа”, дапаўненнем да Поўнага збору твораў Янкі Купалы. Публікуюцца невядомыя і малавядомыя дакументы, у тым ліку аўтографы класікаў. Аснову зборніка складаюць дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Расійскага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва,
выкарыстаны таксама матэрыялы музеяў песняроў, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, Цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і інш.
| |
|
 |
Ляшук, В. Вывучэнне творчасці Якуба Коласа ў школе : Дапаможнік для настаўнікаў / Вера Ляшук. – Мінск : Аверсэв, 2006. – 320 с.
У кнізе паказана методыка вывучэння мастацкіх твораў Якуба Коласа, прадугледжаных праграмай. У дапаможніку змешчана сістэма ўрокаў па вывучэнні твораў, методыка правядзення розных тыпаў і відаў навучальных заняткаў з улікам апошніх дасягненняў педагагічнай навукі.
|