У вайны не дзіцячы твар
 |
Галіноўская, Н.В. Няма даравання вайне : вершы і паэма / Н. В. Галіноўская. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2014. — 66 с. — (Дзеці вайны).
У новую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра вядомай паэтэсы Ніны Галіноўскай увайшлі вершы і паэма “Пра дзяўчынку Галінку”, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Паэма носіць аўтабіяграфічны характар. Тыя пакуты, што напаткалі Галінку падчас вайны, аўтар апісвае жывой беларускай мовай, ярка і запамінальна.
Кніга прасякнута філасофскім роздумам пра падзеі ваеннага ліхалецця. У творах Ніны Галіноўскай няма слова “патрыятызм”, але гэтае пачуццё - у яе душы, у самой атмасферы яе твораў.
Любіць родную Беларусь і берагчы яе гісторыю - заклікае кожная старонка кнігі. |
 |
Дзеці вайны : кніга народнай памяці / Укладанне С. Папар, Л. М. Грамовіч. — Мінск : Юнацтва, 1993. — 238 с.
Рэспубліканскі Савет “Дзеці вайны” пры Беларускім дзіцячым фондзе аб’яднаў былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў, выхаванцаў дзіцячых дамоў, усіх тых, хто ў дзяцінстве быў няміласці жорсткім, знішчальным полымем вайны. У зборніку - своеасаблівым працягу кнігі «Ніколі не забудзем» - сабраны іх хвалюючыя ўспаміны. |
 |
Дзеці-героі : нарасы / Пераклад В.Я.Сахарчук. — Мінск : Юнацтва, Народная младзеж, 1991. — 206 с.
Зборнік нарысаў пра юных змагароў з фашызмам - вынік супрацоўніцтва паміж беларускім выдавецтвам “Юнацтва” і балгарскім “
“Народная младеж”. Першая частка кнігі прысвечана дзецям Балгарыі, другая - дзецям Беларусі. У яе нявыдуманыя герояў часта аднолькавы лёс: небяспечная дзейнасць у падполлі, цяжкія выпрабаванні і - подзвіг цаной жыцця. |
 |
Зэкаў, А. М. Параненая памяць / А. М. Зэкаў. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2015. — 86 с. — (Дзеці вайны).
Анатоль Зэкаў нарадзіўся праз дзесяць год пасля вайны. Таму апавяданні, вершы і эсэ, якія склалі кнігу пісьменніка “Параненая памяць”, у пераважнай большасці не столькi пра вайну, дзе ўсё наўкол грымела і палала ў агні, колькі пра тых, хто, набліжаючы светлы Дзень Перамогі, дзеля яе не пашкадаваў жыцця або прыйшоў з вайны паранены і пакалечаны, каб жыць і працаваць за сябе і загінуўшых сяброў. А яшчэ пра тых, хто не дачакаўся з Вялікай Айчыннай сваіх мужоў, сыноў і братоў, што ў нязгаснай памяці назаўсёды засталіся такімі ж маладымі, якiмi яны былi, калі бачылі іх у апошні раз, право дзячы на фронт.
Шчымлівыя паэтычныя радкі, як і празаічныя аповеды, кранаюць душу, скаланаюць сэрца, трывожаць памяць.
|
 |
Кирпиченко, В. Над окошком месяц : документально-художественная повесть / В. Кирпиченко — Минск : Четыре четверти, 2018. — 244 с. — (Дети войны).
Дети войны. Кто они? Как и чем жили в те страшные годы? Кем стали выжившие?
Герою повести не было и пяти лет, когда отец ушел на войну. К голоду и холоду прибавилась тревога за него. В семь лет - подпасок, в девять - на двух лошадях бороновал землю... Школа, военное училище. Служба в семи округах. Непросто складывалась жизнь у офицера военно-воздушных сил.
Повесть написана простым языком, в ней много и смешного, и трагического. «Заражена» оптимизмом и любовью к людям. |
 |
Коршуков, Е.И. Заговорщики : повесть / Е. Коршуков. — Минск : Четыре четверти, 2017. — 180 с. — (Дети войны).
В новой книге известного белорусского писателя Евгения Коршукова «Заговорщики» отражены события, происходившие в годы Великой Отечественной войны в Беларуси.
Автор создал яркие, запоминающиеся образы героев. В тяжелое время подросткам предстоит проверить свою дружбу на прочность, преодолевая вместе множество препятствий. Их смелые поступки, отвага, бесстрашие, проявляющиеся в опасных ситуациях, и сегодня вызывают восхищение.
Адресуется широкому кругу читателей, но, прежде всего, молодому поколению XXI века.
|
 |
Малыя героі вялікай вайны : нарысы / Мастак У. Малахаў. — Мінск : Юнацтва, Лодзь, 1986. — 207 с.
Зборнік складаецца з 2-х частак. У першую ўвайшлі нарысы, перакладзеныя на беларускую мову Уладзімірам Казберуком з польскіх выданняў 1975, 1979 і 1983 гадоў. Другая ча¬стка з’яўляецца перавыданнем нарысаў з вядомай кнігі “Піянеры-героі”, якая выйшла ўпершыню ў 1962 годзе ў Дзяржаўным выдавецтве БССР.
Нарысы прысвечаны юным змагарам супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Польшчы і Беларуі ў час другой сусветнай вайны. Многія з іх напісаны непасрэднымі ўдзельнікамі падзей.
|
 |
Ніколі не забудзем / П. Рунец. — Мінск : Юнацтва, 1989. — 287 с.
Гэту кнігу, якая неаднаразова выдавалася, напісалі самі дзеці. Юныя аўтары расказваюць пра суровы час Вялікай Айчыннай вайны, пра гітлераўскую акупацыю, зверствы фашыстаў, гераізм савецкіх людзей.
|
 |
Стадольнік, І.К. Агонь крывею не заліць / І.К. Стадольнік. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2016. — 96 с. — (Дзеці вайны).
Сам зведаўшы жахі вайны, Іван Стадольнік у аўтабіяграфічных апавяданнях паказвае пасляваеннае жыццё розных пакаленняў - удзельнікаў вайны, дзяцей і ўнукаў.
Тады многае вярталася на сваё месца, людзі былі занятыя штодзённымі клопатамі. Для ветэранаў галоўным шчасцем было, што “жыць стала добра”.
Маладыя кахалі, вучыліся, працавалі і марылі аб простым сямейным шчасці. Але дзе-нідзе яшчэ прысутнічаюць жорсткасць, бессардэчнасць і цынізм, прычым не толькі сярод дарослых, але і сярод іх дзяцей.
Аўтар нагадвае ўсім, што пры любых жыццёвых абставінах трэба заставацца Чалавекам, міласэрным, мудрым і цярплівым. |
 |
Чарняўскі, М.М. На плошчы памяці маей / М.М. Чарняўскі. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2014. — 130 с. — (Дзеці вайны).
“Трэба, каб нашчадкі ведалі, якой цаной здабыта Перамога, каму абавязаны мы шчаслівай магчымасцю жыць і працаваць, здзяйсняць свае мары…” - гаворыць аўтар гэтай кнігі, вядомы паэт Мікола Чарняўскі.
Гэтым пачуццём прасякнуты радкі твораў, што ўвайшлі ў яго новую кнігу. У іх гераічнае мінулае арганічна спалучаецца з матывамі любові да роднай зямлі, з філасофскім роздумам пра сэнс жыцця, пра тыя з’явы, што не перастаюць хваляваць людзей і сёння.
Асобнае месца займаюць паэмы-балады. Яны напісаны на дакументальнай аснове, маюць канкрэтныя імёны, дакладныя адрасы. Героі іх - салдаты вайны, франтавікі і партызаны, якія здзейснілі ў грозны час подзвігі ў імя вызвалення Радзімы. |
 |
Шулякоўскі, У.В. Жыццё за буханку хлеба / У.В. Шулякоўскі. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2016. — 152 с. — (Дзеці вайны).
Новая кніга сучаснага беларускага пісьменніка Уладзіміра Шулякоўскага “Жыццё за буханку хлеба” - гэта зборнік нарысаў і апавяданняў, у якіх расказваецца пра нялёгкае жыццё нашых суайчыннікаў падчас Другой сусветнай вайны.
Асноўная прастора развіцця падзей - Мінск і Смілавічы. Героі апавяданняў - людзі, у лёсы якіх нечакана ўвайшла вайна.
Сярод іх нямала цікавых асоб.
У кнігу ўключаны цікавыя ўспаміны пра выдатнага дзеяча ХХ стагоддзя - заслужанага ўрача Рэспублікі Беларусь Барыса Дрывоцінава.
Адрасуецца ўсім тым, хто цікавіцца мінулым сваёй Айчыны. |
 |
Ярашэвіч, І.П. Васілёк / І.П. Ярашэвіч. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2015. — 76 с. — (Дзеці вайны).
У кнізе “Васілёк” беларускага краязнаўца Івана Ярашэвіча на гэты раз - тэма Вялікай Айчыннай вайны на беларускай зямлі. Лёсы дзяцей і тыя падзеі, пра якія расказвае аўтар, так ці інакш звязаны з Чэрвеньшчынай і будуюцца на яго дакументальных вы шуках.
Кніга заклікае любіць Радзіму, мацаваць мір, каб жахі вайны больш ніколі не паўтарыліся.
Разлічана на шырокае кола чытачоў.
|
 |
Я помню ўсе… : вершы, апавяданні / Укладальнікі У. Ліпскі,
М. Чарняўскі. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2016. — 144 с. — (Серыя “Бібліятэка часопіса “Вяселка”).
Упершыню пад адной вокладкай сабраны шчымлівыя і балючыя ўспаміны вядомых пісьменнікаў Беларусі, якiя ў час Вялікай Айчыннай вайны былі дзецьмі. Аўтары зборніка прайшлі праз самыя цяжкія выпрабаванні яшчэ напачатку свайго жыцця, і ў іх успамінах жыве сапраўдны подзвіг іх бацькоў і ўсіх дарослых, хто ў гады вайны засцерагаў дзяцей ад голаду і смерці. У выданне ўвайшлі творы Рыгора Барадуліна, Янкі Сіпакова, Віктара Кудлачова, Барыса Сачанкі, Анатоля Грачанікава, Ніла Гілевіча, Алеся Ставера, Сяргея Грахоўскага, Віктара Казько, Расціслава Бензярука і іншых пісьменнікаў.
Выданне адметнае і тым, што змяшчае архіўныя фотаздымкі аўтараў, зробленыя ў гады вайны. Кніга дае настаўнікам і бібліятэкарам унікальную магчымасць на класных гадзінах, уроках мужнасці і пазакласных мерапрыемствах паказаць cучасным дзецям вайну вачыма іх аднагодкаў, абудзіць спачуванне і гонар за свой народ і Радзіму. |
|