Currently viewing: Главная »Территория детства»Імя славутае ў вяках

Поиск


Территория детства

Беларускае кнігадрукаванне звязана з дзейнасцю выдатнага сына Беларусі - першадрукара Францыска Скарыны.
Гуманіст-асветнік эпохі Адраджэння, пісьменнік, вучоны, урач, доктар філасофіі і медыцыны Францыск Скарына заснаваў у Празе першую ва Усходняй Еўропе друкарню і 6 жніўня 1517 выдаў першую друкаваную кнігу на старабеларускай мове – “Псалтыр”. Менавіта гэтая дата лічыцца днём нараджэння беларускага кнігадрукавання, 500-годдзе якога адзначаецца ў гэтым годзе.
Паважаныя чытачы, раённая дзіцячая бібліятэка прапануе Вам віртуальную выставу "Імя славутае ў вяках”, прысвечаную жыццю і дзейнасці першадрукара.

"Імя славутае ў вяках”: да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Клышка, А. Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга : для малод. і сярэд. шк. узросту / А. Клышка. – Мінск : Беларусь, 2016. – 125 с.

Возможно, самая популярная детская книга о Ф. Скорине. Впервые она вышла в 1983 году и выдержала четыре переиздания. В 2016 году было сделано факсимиле, дополненное новым фотоматериалом. Анатолий Клышко знаком не одному поколению школьников по букварям, прописям и книгам для детей. Его несомненный талант признан многими взрослыми и оценен маленькими читателями. Вместе с автором дети узнают о пути, по которому прошел великий первопечатник. Им предстоит ознакомиться с фактами из биографии и в мельчайших подробностях рассмотреть печатное дело. Произведение Анатолия Клышки – настоящая детская энциклопедия книги, белорусского и восточнославянского книгопечатания.

Лойка, А. Скарына на Градчанах : аповесць : для мал. і сярэд. шк. узросту / А. Лойка ; маст. В. Мікіта. – Мінск : Юнацтва, 1990. – 111 с.

Историческая повесть о пражском периоде жизни Ф. Скорины для школьников младшего и среднего возраста. Автор книги Олег Лойко – литературовед, ученый, член-корреспондент Национальной академии наук Беларуси. Повествование ведется от имени Франциска Скорины. Пришло время подвести итоги, оглянуться назад и оценить сделанное. Сюжет повествует о сыновьях первопечатника – подростке Симеоне и маленьком Франциске. За ними интересно наблюдать, оценивать их глазами семейный быт, учебу. Симеонка – студент, будущий внимательный и добрый лекарь. Младший Франциск любит учиться, отец ему пророчит профессию доктора свободных наук. Любопытный и добрый мальчик многое стремиться узнать сам, обо всем расспрашивает, все удивляются маленькому умнику. Но идиллии суждено оборваться по самым жестоким законам судьбы…

 

Лойка, А. Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае : раман-эсэ : для сярэдняга і старшага школьнага ўзросту / А. Лойка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 366 с. – (Школьная бібліятэка).

Раман адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Якуба Коласа. Твор Алега Лойкі адрасаваны старэйшым школьнікам. На старонках ажываюць многія гістарычныя і літаратурныя персанажы. Раман прысвечаны ключавым этапам беларускага кнігадрукавання. Дзеянне разгортваецца ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве. Галоўны герой народжаны ў час сонечнага зацьмення. Ён ўсведамляе сваю выключнасць і прысвячае жыццё служэнню свайму народу, роднай зямлі.

 

Прашковіч, М. Францішак Скарына – беларускі першадрукар / М. Прашковіч. – Мінск : Народная асвета, 1970. – 95 с. – (Школьнікам – аб гісторыі БССР).

Невялікая па аб'ёме кніга ў папулярнай форме распавядае пра жыццё Ф. Скарыны. Аўтар раскрывае грамадскія і філасофскія погляды першадрукара, паказвае, што любоў да свайго народу, імкненне садзейнічаць развіццю роднай культуры кіравалі яго дзейнасцю на працягу ўсяго жыцця. Ён выключна паўплываў на ўсіх сваіх паслядоўнікаў, што таксама адлюстравана ў кнізе. Чытачы атрымаюць ўяўленне, як выглядалі кнігі першадрукара і на якой мове ствараліся. Рэальныя прыклады ўласна беларускай лексікі прымусяць калі не здзівіцца, то задумацца пра ролю Францыска Скарыны ў беларускай і еўрапейскай культуры.

Садкович, М. Георгий Скорина : исторический роман : для старшего школьного возраста / М. Садкович, Е. Львов. – Москва : Детская литература, 1988. – 382 с.

Крупный исторический роман о славном просветителе, написанный в 1951 году. В предисловии авторы рассказывают, как родилась идея написания произведения. Роман создавался в то время, когда музеи и библиотеки были разграблены, гитлеровцами увезены редчайшие издания и переводы книг Скорины. Микола Садкович рассказал об идее будущего произведения своему другу, профессору Евгению Штейнбергу (Львову) – так они стали соавторами. Читателям также будет интересно узнать, что имя Георгий, вынесенное в заглавие, употреблялось раньше наравне с Франциском. А в 1995 году белорусский историк и книговед Г. Галенченко нашел оригинальный документ, исключающий возникшую когда-то ошибку и последовавшее разночтение.

Свяжынскі, У. М. Слова Скарыны / У. М. Свяжынскі. – Мінск : Народная асвета, 1984. – 48 c. – (Скарбы мовы).

Уладзімір Свяжынскі - лінгвіст, гісторык, кандыдат філалагічных навук, працуе ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Зразумелай мовай аўтар нагадвае старшакласнікам пра знакамітага палачаніна, яго выданні і дае ўяўленне пра мову, якой карыстаўся першадрукар. Кніга будзе цікавая любому чытачу. Вывучыўшы скарынаўскія прадмовы і пасляслоўя, Уладзімір Свяжынскі распавядае пра беларусізмы, асаблівасцях кірылічнай азбукі, правапісе зычных і галосных, скланенні назоўнікаў, канчатках прыметнікаў, формах дзеясловаў. З такім дакладным і ў той жа час лёгкім навуковым тэкстам чытач-школьнік абавязкова павінен пазнаёміцца.

Скобелев, Э. Сыны Отечества. Исторические драмы : для старшего школьного возраста / Эдуард Скобелев. – Минск : Беларусь, 1999. – 302 с. – (Школьная библиотека). 

Сборник включает поэтические драмы на историческую тематику. Каждая пьеса посвящена одному выдающемуся деятелю белорусской культуры XVI–XX веков: Франциску Скорине, Сымону Будному, Симеону Полоцкому, Казимиру Лыщинскому, Кастусю Калиновскому, Янке Купале. В книге повествуется о судьбах великих людей, их жизни, проходящей в родительском доме и среди единомышленников.
Произведения размещены в хронологическом порядке – по времени жизни главных героев. Франциску Скорине посвящена первая драма – «Грех старого Скорины». Перед читателем предстает пожилой человек в роли главного садовника королевского ботанического сада в Праге. Его окружают друзья и враги, а события приводят к роковой случайности. На этом фоне пронзительно звучат монологи старого Скорины о книгах и человеческом предназначении.

 

Слаўны сын Беларусі. Кніга пра Скарыну : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / прадмова А. I. Мальдзіса ; уклад. і пасляслоўе С. С. Панізніка ; мастак Р. У. Кондрад. – Мінск : Юнацтва, 1994. – 254 с. – (Школьная бібліятэка).

У выданне ўвайшлі аповесці, апавяданні і вершы, прысвечаныя Ф. Скарыну. Некаторыя з іх з'яўляюцца зараз бібліяграфічнай рэдкасцю. Адкрываюць зборнік усе перакладзеныя на сучасную беларускую мову прадмовы з кніг Бібліі першадрукара. Далей прыведзены датаваны спіс усіх кніг асветніка і спіс дат з гісторыі еўрапейскага кнігадрукавання. Складальнікі сабралі на дзесяці старонках ёмістыя і вобразныя выказванні навукоўцаў, пісьменнікаў, дзеячаў культуры пра Ф. Скарыну. Асобны раздзел прысвечаны беларускім паслядоўнікам слаўнага сына Беларусі, прыведзены біяграфіі. Паралельна з вывучэннем фактаў чытачу прапануюцца арыгінальныя мастацкія творы М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Дударава, У. Караткевіча, А. Клышкі, Я. Купалы, А. Лойкі, А. Салаўя, Ф. Янкоўскага...

 

Суша, А.А. Францыск Скарына : у 3 ч. Ч. 1 : Чалавек-энцыклапедыя. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2016. — 120 с. : іл. — (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя).

Кніга серыі “Беларуская дзіцячая энцыклапедыя” прысвечана беларускаму першадрукару Францыску Скарыну, які з’яўляецца, верагодна, самым яркім і найбольш вядомым творцам беларускай культуры, здольным прадставіць яе ва ўсёй шматграннасці і паўнаце. Гэта сапраўды чалавек-энцыклапедыя і ўніверсальная асоба. Яго талент праяўляўся літаральна ва ўсім: беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, выдавец, перакладчык Бібліі на родную мову, пісьменнік, філосаф-гуманіст, тэолаг, вучоны, лекар, батанік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік…
Кніга прызначана для дзяцей сярэдняга і старшага школьнага ўзросту, а таксама ўсіх, хто цікавіцца багатай гісторыяй нашай краіны.

Суша, А.А. Францыск Скарына : у 3 ч. Ч. 2 : Чалавек свету. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2016. — 128 с. : іл. — (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя).

Кніга серыі “Беларуская дзіцячая энцыклапедыя” прысвечана беларускаму першадрукару Францыску Скарыну, які з’яўляецца самым яркім і найбольш вядомым творцам беларускай культуры. Жыццёвы и творчы шлях беларускага першадрукара і асветніка звязвае нашу зямлю з многімі краінамі свету. Сярод іх Вялікае Княства Літоўскае, Польскае, Дацкае і Чэшскае Каралеўствы, Венецыянская Рэспубліка, Папская Вобласць, Маскоўская Дзяржава, Саксонскае Курфюрства, Прускае Герцагства, Аўстрыйская Манархія. Фактычна, увесь тагачасны цывілізованы свет быў добра вядомы Скарыне. А праз яго асобу многія дазнаваліся пра Беларусь. 
Кніга прызначана для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, а таксама ўсіх, хто цікавіцца багатай гісторыяй нашай краіны.

 

Суша, А.А. Францыск Скарына : у 3 ч. Ч. 3 : Чалавек-легенда. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2016. — 112 с. : іл. — (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя).  

Кніга серыі “Беларуская дзіцячая энцыклапедыя” прысвечана беларускаму першадрукару Францыску Скарыне, які з’яўляецца, несумненна, самым яркім і найбольш вядомым творцам беларускай культуры, здольным прадставіць яе ва ўсёй шматграннасці і паўнаце. Гэта сапраўды чалавек-энцыклапедыя і чалавек-легенда. Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што Францыск Скарына з’яўляецца самым яркім і найбольш вядомым дзеячам беларускай культуры, найбольш вядомым прадстаўніком эпохі Адраджэння ў Беларусі, талент якога праявіўся літаральна ва ўсім. Менавіта ён уключыў на 500 гадоў кнігу ў культурную прастору і паўсядзённае жыццё беларусаў. Францыск Скарына першым з усходніх славян выдаў кнігу друкарскім спосабам і зрабіў кніжнае слова, а праз яго і ўсе веды чалавецтва даступнымі для ўсіх і кожнага. Кніга прызначана для дзяцей сярэдняга і старшага школьнага ўзросту, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца багатай гісторыяй нашай краіны.

 
 

вверх