Skip to: site menu | section menu | main content
Са светлаю марай шчаслівай
Мы крочым дарогай бацькоў,
Заўжды з намі ў працы руплівай,
І ў песнях жыве Магілёў!
Мой горад з настроем цудоўным
Сягоння ў чароўнай красе,
Мой горад са звонам царкоўным
Нам святасць у душы нясе...
За шчасце людское малюся,
І слаўлю цябе, Магілёў,
Ты гордасць маёй Беларусі -
Нясеш ёй адданасць, любоў.
Ты зведаў гадзіны ліхія
Геройствам дачок і сыноў..
У моцным саюзе з Расіяй
Квітней над Дняпром Магілёў!
Мяне вядзе дарога майго бацькі,
Які штодзень да працы прывучаў,
Таму ў дзяцінстве не гуляў я ў цацкі-
З Параскай - маці цяжкі плуг цягаў...
Аралі, сеялі, хлябы ўбіралі,
Зашмат чаго было ў нас на вяку,
З снапоў цапамі зерне выбівалі,
Размолвалі на жорнах у муку...
Нідзе, нічуць не падалі мы духам,
Лавілі з неба сонечны прамень,
І тым жа, зробленым у кузні, плугам -
Распахвалі дарогу ў Новы дзень!..
І час прыйшоў...і зніклі ў небе хмары,
Мы, Беларусы, далі бой бядзе...
І сёння явай сталі нашы мары,
Бо нас да шчасця Прэзідэнт вядзе!..
(з нагоды 90-годдзя камсамола)
Над рэчкай жадунькай стаяць красавічы,
я там нарадзіўся -падняўся ў палёт...
І першым прыпынкам былі клімавічы,
дзе быў важаком камсамольскім пяць год...
Вучыліся жыць у старэйшых па працы,
дубасаў і котаў – паказвалі шлях...
Мы ў буднічных справах спяшалі змагацца,
каб наш камсамольскі запал не зачах...
Было нас пяць тысяч у родным раёне,
хто побач з бацькамі штодзень працаваў,
атрад камсамольскі, як прыткія коні,
вайною разбураны край аднаўляў...
Суботнікі і першамаі спраўлялі,
вучыліся плуг талакою цягаць,
сярпамі ў палях збажыну мы зжыналі,
і ўмелі зярняткі цапом выбіваць...
А потым малолі на жорнах у скрыні,
і з цеста з дзяжы хлеб пяклі мы штодзень,
начамі чыталі пры лямпах, лучыне,
і верылі ў радасны, сёнешні дзень...
Прайшлі днепрагэс мы, прайшлі і магнітку,
аддаў камсамол цаліне свой запал...
На сцягу ягонным шмат ордэнаў – зліткаў,
народнае славы каштоўны метал...
Смуткую сягоння я па савінічах,
дзе скончыўшы школу я ў росквіце мар,
патрапіў у тэхнікум з родным абліччам,
прыдбаўшы прафесію ветэрынар.
О, горад мой любы, о горад мой мілы,
і ўвесь дарагі клімавіцкі раён-
прымі шчыры дзякуй, што даў ты мне крылы,
прымі прывітанне і нізкі паклон!
З табой пры сустрэчы - здымаеш мне стому,
і робіцца лёгкім па вуліцы ход,
гатоў я пад старасць вярнуцца да дому,
каб славіць у вершах цябе і народ.
Нам трэба ўмець сябе паводзіць,
прыйшоўшы з працы – адпачні,
выходны дзень не варта шкодзіць –
на рэчку, ў лес свой спрыт гані...
Сябруй і з громам і з маланкай,
лаві з нябёс дажджоў імжу,
схадзі ў царкву да бога ранкам
пачысці ад грахоў душу...
Хто толькі ў працы сілы губіць,
і ад жыцця не ўсё бярэ,
бязбожна п”е, жанчын не любіць –
той хутка дурнем і... Памрэ!..
Дало мне дзяцінства бядоты зашмат
у год трыццаць сёмы - найхмарны...
Іду я з прадоння – ні кроку назад,
і шлях мой да мэты не марны...
Мяне не палохае час навізной,
хоць сёння ён надта імклівы,
іду я дарогаю светлай, прамой,
іду я світанкам шчаслівым...
Лаўлю з-пад нябёсаў пяшчоты прамень,
і грэю душу ім і сэрца...
Няважна, што старасць крадзецца штодзень –
дарогай іду аднаверца...
Іду, не імкнуся здавацца гадам,
бо ў сэрцы пульсуе свабода...
Ствараю з жыцця паэтычны свой храм
на ніве ўраджайнай народа...
Люблю я луг і лес вячысты,
і сад духмяны, веснавы,
над соннай рэчкай серп агністы,
і пахі роснае травы.
Люблю я звонкі спеў птушыны,
і гай бярозавы, стары,
агні чырвонае рабіны,
і рэха гулкае ў бары.
Люблю балоты з карасямі,
і звонкіх ніваў збажыну,
і пахі сала над кастрамі,
і ночы светлыя без сну...
Люблю братоў старэйшых, рускіх
і плыні роднае ракі,
люблю я край свой беларускі,
што падарылі мне бацькі!..
Люблю я поле з канюшынай,
люблю я сонечныя дні,
люблю я слухаць гімн пчаліны -
як сімвал шчасця, дабрыні!..
(абласной газеце, якая мяне павін-
шавала з нагоды 75-годдзя).
Мне іншай праўды і не трэба,
бо ў ёй жыцця мой першы крок,
бо ў ёй натхненне, бохан хлеба,
бо ў ёй і вершаў мой вянок…
“МП” ў каханні я прызнаўся,
як маці “нат пацалаваў,
бо ў ёй я з пысіным страчаўся,
які зарад мне творчы даў…
“МП”-з нагоды юбілея
мне дорыць сонечны прамень…
красуй “мп”, нібы лілея,
заходзь у хату кожны дзень…
“МП”-работнікам жадаю
у год “змяіны” шмат даброт,
і хай “змяя” вас не кусае,
шчытом вам будзе ад няўзгод!...
Ваш даўні чытач, паэт, член саюза
пісьменнікаў беларусі Мікалай
Іванавіч Салаўцоў, г. Чавусы.
28 снежня 2012 года.