Skip to: site menu | section menu | main content
Мая Беларусь, ты як кветка шыпшыны,
У суквецці свабодных краін, як сясцёр
Твае пералескі, палі і раўніны,
Чаруюць і вабяць, як дзіўны ўзор.
Народ твой рахманы, з вякоў працавіты,
І вольнаю працай ён моцны сваёй.
БЕЛАЗЫ і МАЗЫ, што з нашай сталіцы,
Візітнаю карткаю сталі тваёй.
Сваю незалежнасць ствараем мы самі,
Нам цудаў заморскіх нязвыкла чакаць.
Здаўна ганарымся сваімі сябрамі,
Гатовы ў бядзе мы ім рукі падаць.
Свабоду сваю бараніць мы гатовы,
Не хочам, каб хтосьці чыніў нам прымус.
Шануем і любім мы родную мову,
І маці–радзіму, сваю Беларусь.
Бяжыць шаша, а збоч дарогі дрэвы,
Да Клімавіч дарога нас вядзе.
Туды ў каледж, дзе гоман, смех і спевы,
Дзе нібы вулей ўсё кругом гудзе.
Тут зеляніна ўсюды і наўкола,
І гай шуміць і салаўі пяюць.
Калісьці тут была пчалярства школа,
І зараз кадры для сяла куюць.
Калі ты хочаш стаць ветэрынарам,
Прыходзь да нас, не будзеш шкадаваць.
Альбо механікам якімсь неардынарным,
Ці заатэхнікам – жывёлу гадаваць.
І станеш добрым ты спецыялістам,
Цябе навучаць тут жыццё любіць.
І быць заўсёды для людзей карысным,
Усе гэта ты не сможаш пазабыць.
Ты не забудзеш шум аўдыторый,
Святло вакон вучэбных карпусоў,
Палей вучгаса вольныя прасторы,
І хлебны водар спелых каласоў.
Успомніш, як на практыцы стараўся,
Лячыў жывёлу, плуг рамантаваў.
Пры гэтым вельмі моцна хваляваўся,
А хваляванню волі не даваў.
І гэтай працай, творчай і руплівай,
Ты спасцігаў прафесію сваю.
А прыйдзе час, на фермах і на нівах,
Ствараць ты будзеш калектыў-сям’ю.