Skip to: site menu | section menu | main content

 

Currently viewing: Галоўная » Майстры крылатага слова » Храмянкоў В. I. » Літаратурная старонка

Храмянкоў Васiль Iванавiч

КЛІМАЎЧАНКА

Неба сакалінага
Сіні парасон —
Кожны дзень мне сніцца
Ўсё адзіны сон:
На шчаках дзве ямачкі,
Русая каса,
Мая клімаўчаначка,
Мая клімаўчаначка,
Дзяўчыначка-краса!
Куды ні паеду,
Куды ні пайду,
Пра цябе я мару,
Пра цябе адну.
На шчаках дзве ямачкі,
Русая каса,
Мая клімаўчаначка,
Мая клімаўчаначка,
Дзяўчыначка-краса!
Як у Чорным возеры
Над Сажом сівым
Усё б жыццё я плаваў
У позірку тваім.
На шчаках дзве ямачкі,
Русая каса,
Мая клімаўчаначка,
Мая клімаўчаначка,
Дзяўчыначка-краса!


Back to top