Skip to: site menu | section menu | main content
Калі на свет з’явіўся, я не помню,
Не ведаю, калі закончыцца мой шлях:
Крыві пульсацыя застыне ў жылах
I сэрца змоўкне, спыніцца ў грудзях.
Адтэрміноўку смерць нікому не давала
I я таксама адкупіцца не змагу.
Не гэтага, пакуль жыву, баюся —
Перад Айчынай не застацца б у даўгу.
Усё жыццё, што мне наканавана,
Праўдзіва і старанна хочацца пражыць,
За мір, за хлеб, за хараство зямное
Спаўна Радзіме працай адплаціць.
Не забыцца дзён вясёлых —
Быў рухавы, малады.
Год за годам адплываюць
Усе аджытыя гады.
Адплываюць і знікаюць
I не ведама — куды.
Птушкі з выраю спяшаюць,
Не вяртаюцца гады.
Лісце спелае на дрэве
Адмірае на галлі.
Зло і праўда знакі ставяць,
Як пражыў хто на Зямлі.
Толькі тая баразёнка
Забуяе хараством,
Што пасееш спелым зернем
3 верай існасці — дабром.
Даруй мне, матуля,
Ніяк не ўдаецца
Злажыць табе песню
Ад шчырага сэрца.
Штодзённа лапаціў
Груз цяжкі славесны,
А слоў не находзіў
Для добрае песні.
Хадзіў я нямала —
Ад краю да краю,
А дзе ж тыя словы,
Што я іх шукаю?
Так многа я часу
Дарэмна патраціў,
Далёка ад дому,
Не ў матчынай хаце.
Найлепшая песня —
У трывалай аснове,
У матчынай казцы,
У матчынай мове.