Крупінін Мікалай Якаўлевіч

Крупінін Мікалай Якаўлевіч - прафесар Уральскага горнага універсітэта, заслужаны эколаг Расійскай Федэрацыі (1998), доктар экалагічных навук, прэзідэнт Ханты-Мансійскай рэгіянальнага аддзела Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук (2009).

Нарадзіўся Мікалай Якаўлевіч 27 кастрычніка 1951 года ў вёсцы Саўна Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў Бранскі тэхналагічны інстытут (1968), па размеркаванні быў накіраваны ў Заходнюю Сібір – Цюменскую вобласць. Працаваў ляснічым, галоўным ляснічым, дырэктарам Куль – Еганскага лясгаса ў Цюменскім кіраванні лясамі, старшынёй Ніжневартаўскага міжраённага Камітэта па ахове навакольнага асяроддзя (з 1989 па 2000 гг.).

З 2000 года – намеснік кіраўніка Дэпартамента прыродных рэсурсаў Уральскага федэратыўнай акругі, кіраўнік Дэпартамента дзяржаўнага кантролю і перспектыўнага развіцця ў сферы прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя па Уральскаму федэральнай акрузе.

Вобласць навуковых інтарэсаў – эканамічная ацэнка прыродных рэсурсаў, ацэнка ўплыву, нафтаперапрацоўчых рэгіёнаў на прынцыпе ўстойлівага развіцця, удасканаленне кіравання прыродакарыстаннем. Будучы дэпутатам Думы Ханты – Мансійскай аўтаномнай акругі (1990 па 2000 гг.), прымаў удзел у распрацоўцы законаў «Об охране окружающей среды и экологической безопасности населения», «О радиационной безопасности», «О недропользовании», «О разработке углеводородного сырья» і іншых. Па яго ініцыятыве створаны зялёная зона ў г. Ніжневартаўску, лесапарк «Окуневский» і запаведна-прыродны парк «Сибирские Увалы». На тэрыторыі Ніжневартаўскага раёна і яго пяці гарадоў, стварыў эфектыўна дзеючую службу экалагічнага кантролю і адзін з найбуйнейшых у Расіі рэгіянальны экалагічны фонд.

З'яўляецца аўтарам больш за 30 навуковых прац, у тым ліку – 5 кніг і манаграфій.

З 1996 года пад яго навуковым кіраўніцтвам выдаваўся штогадовы аналітычны агляд «Стан навакольнага асяроддзя ў Ніжневартаўскім раёне», а таксама аналагічныя працы ў Уральскай федэральнай акрузе.

Для развіцця даследаванняў у галіне прыродакарыстання быў ініцыятарам стварэння ў г. Ніжневартаўску Ханты – Мансійскай рэгіянальнага аддзялення РАЕН па секцыі міжгаліновых эколага-эканамічных сістэмных даследаванняў. Прафесар кафедры інжынернай экалогіі Уральскай дзяржаўнай горна-геалагічнай акадэміі, г. Екацярынбург.

Мікалай Якаўлевіч Крупінін жыве ў Расіі, ён заслужаны эколаг Расійскай Федэрацыі, доктар эканамічных навук, акадэмік. За свае сродкі ён зрабіў мемарыял сваёй роднай вёсцы. 27 верасня 2012 года адбылась цырымонія адкрыцця памятнай дошкі. На мерапрыемтсве прысутнічалі былыя жыхары Саўны і іх нашчадкі. Іх сабраў Мікалай Крупінін: адшукаў па інтэрнэце, спісаўся, запрасіў на ўрачыстую цырымонію.

На галоўным гранітным камяні напісана: "Вёска Саўна. Маё сэрца назаўсёды з табой. М. Крупінін". У цёмна-чырвоным мануменце з назвай вёскі — праваслаўныя абразы і спіс жыхароў колішняй Саўны. Усяго 348 прозвішчаў, і сярод іх — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і вядомыя ўраджэнцы.

Мікалй Якаўлевіч заклаў у падножжа мемарыяла капсулу з зямлёй: частка з яе прывезена з Іерусаліма, а яшчэ адна частка ўзята з месца, дзе была бацькоўская сядзіба Крупініных.

Узнагароджаны медалём «За асваенне нетраў і развіццё нафтагазавага комплексу Заходняй Сібіры», акадэмік РАЕН. Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Бібліяграфія:
Андрюшкова, Л. Академик из Совны / Людмила Андрюшкова // Родная ніва. — 2012. — 4 красавіка. — С. 2.

Іванова, І. Вёска... на памяць / Ілона Іванова // Звязда. — 2012. — 03 кастрычнiка № 20 (292).

Квартюк, В. Гордость учителя / Валентина Квартюк // Родная ніва. — 2012. – 28 сакавіка. — С. 2.

Минченко, Н. В память о родной деревне / Никифор Минченко // Родная ніва. — 2012. — 1 кастрычніка. — С. 1.

Моё сердце навсегда с тобой : биобиблиографический список литературы, посвящённый Н.Я. Крупинину уроженцу Климовичского района / ГУК “Климовичская библиотечная сеть”, Макеевичская сельская библиотека-музей ; [составитель А. И. Рубан]. – Климовичи : центральная районная библиотека им. И. Пехтерева, 2016. – 12 с. СКАЧАТЬ ФАЙЛ