Skip to: site menu | section menu | main content
Яфім Давідавіч Златкін нарадзіўся ў красавіку 1947 года ў пасёлку Міхалін Клімавіцкага раёна. Скончыў сярэднюю школу № 1 г. Клімавічы, атрымаў журналісцкую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Доўгі час працаваў у Клімавіцкай раённай газеце, быў загадчыкам сельгасаддзела. Паспрабаваў ён сябе на журналісцкай ніве і ў расійскіх газетах.
Лаўрэат творчых конкурсаў журналістаў. З 1990 года жыве ў Ізраілі, г. Ашдодзе.
Член Саюза пісьменнікаў Ізраіля, член Міжнароднай Гільдыі пісьменнікаў. Аўтар кнігі “От Михалина — до Иерусалима” (2015), якая атрымала бронзавы медаль на конкурсе “Книга-2016” ад МГП. Другая кніга “Молитва о Михалине” (2017). Нарысы і апавяданні публікуюцца ў еўрапейскіх альманахах і ў газетах Ізраіля.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Златкин, Е. Молитва о Михалине / Ефим Златкин ; [редактор Ася Тепловодская]. — Израиль-Беларусь, 2017. — 448 с.
Златкин, Е. От Михалина – до Иерусалима! : роман-хроника / Ефим Златкин. — Израиль, 2015. — 240 с.
Ефим Златкин — журналист, публицист, прозаик [Электронный ресурс] / Русское литературное эхо. – Режим доступа : http://www.eholit.ru/show/avtor/efim/. – Дата доступа : 30.01.2018.
Ковалев, И. Сила слова / Игорь Ковалев // Родная ніва. — 2016. — 7 верасня. — С. 3 : фота.
Фартух, Ю. «Эта книга не придумана» / Юлия Фартух // Магілёўскія ведамасці. — 2017. — 15 жніўня. — С. 12 : фота.
Цыганкова, Г. Молитва о Михалине / Галина Цыганкова // Родная ніва. — 2017. — 23 жніўня. — С. 4 : фота.