Skip to: site menu | section menu | main content
Паэтэса. Кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт, член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2013).
Нарадзілася 22 студзеня 1940 года ў в. Рэкта Клімавіцкага раёна. Сярэднюю адукацыю атрымала ў Клімавічах, затым вучылася на заатэхнічным факультэце Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Пасля вучобы ў аспірантуры ў 1969 годзе перайшла на навукова-выкладчыцкую працу, выкладала на зааінжынерным факультэце акадэміі.
Вершы пачала пісаць пасля выхаду на пенсію. Выходзяць яны пад псеўданімам Андрэева. Першыя яе творы з’явіліся ў 1999 г. на старонках раённай газеты “Ленінскі шлях”. У 2005 з’явіўся першы зборнік “Спешу сказать…”.
Паэтычныя зборнікі аўтара: “Жыватворная крыніца” (2007), “Мая сям’я ад А да Я: вершы для дзяцей” (2010), “Споведзь” (2010), “На хвалях вечнасці: міфы і легенды ў вершах” (2012), “І боль, і мары, і любоў” (2013), “Цвіла каліна…” (2015), “У сваім краі, як у раі” (2015).
“Спешу сказать…” (Горкі, 2005)
“Жыватворная крыніца” (Горкі, 2007)
“Мая сям’я ад А да Я” (Мінск, 2010)
“Споведзь” (Мінск, 2010)
“На хвалях вечнасці” (Мінск, 2011)
“І боль, і мары, і любоў” (Мінск, 2013)
“Цвіла каліна…” (2015)
“У сваім краі, як у раі” (2015)
Эверс, Д. Паэтэса з Рэкты : карані / Дар’я Эверс // Родная ніва. — 2015. — 21 студзеня. — С.6.
Рыськова, Л. У сваім краі, як у раі / Людміла Рыськова // Родная ніва. — 2016. — 4 чэрвеня. — С.4.