Skip to: site menu | section menu | main content

 

Currently viewing: Галоўная »Маладыя галасы »Барысенка С.І.

Барысенка Сяргей Іванавіч

Бiяграфiя

Нарадзіўся 10 сакавіка 1989 года ў в. Реут Клімавіцкага раёна. Паэт.
 Першы верш напісаў у чатырнаццаць гадоў. Паэзія С. Барысенкі сканцэнтравана на праўдзівае адлюстраванне рэчаіснасці. Яго вершы шчырыя, поўныя пачуццяў і душэўных перажыванняў:

Твори добро, живи для дел благих!
Не прикрывайся ты высоким рангом.
Ведь всё, что сделал в жизни для других
К тебе всегда вернётся бумерангом.

Публікуецца на старонках Клімавіцкай раённай газеты “Родная ніва”. Прымае ўдзел у літаратурных конкурсах. Стаў лаўрэатам абласнога конкурса кампазітараў, мастакоў, паэтаў сярод устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі у намінацыі паэзія з вершам “Ветэраны”.

Тэмы вершаў самыя розныя: патрыятычныя, пейзажныя і многія іншыя. Нярэдка радкі вершаў нараджаюцца самі сабой, а некаторыя з іх пішуцца мэтанакіравана. Адны з іх сталі тэкстамі песень.


Назвы зборнікаў і гады іх выдання

“Музыка дождя” (Климовичи, 2009)


Аб жыцці і творчасці

Малініна, Т. Стаў лаўрэатам / Таццяна Малініна // Родная ніва. – 2008. – 5 сакавіка. – С. 5.


Back to top