Skip to: site menu | section menu | main content
Нарадзіўся ў 1993 годзе ў вёсцы Ціманава Клімавіцкага раёна. Закончыў Ціманаўскую сельскую школу ў 2011 годзе і Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.Куляшова ў 2016 годзе. Зараз працуе настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў ДУА “УПК Мілаславіцкі дзіцячы-сад – сярэдняя школа”. Піша вершы і прозу з 2006 года.
Асноўная тэма творчасці - каханне. Узнагароджаны граматай за лірызм твораў за ўдзел у літаратурным конкурсе маладых аўтараў “Ветразь натхнення” Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Казека, А. Ветразі натхнення / Алесь Казека, Віктар Кунцэвіч // Могилевские ведомости. – 2018. – 16 студзеня. – С. 12.