Легенды, паданні

Легенды расказваюць, што ў свой час руская царыца Кацярына II праязджала праз некаторыя насельныя пункты на Беларусі. Дарогі былі дрэнныя. I вось, праязджаючы адну вёску, яе карэта застрала. Насустрач ёй выйшаў нейкі селянін і дапамог выбрацца з гразі. Кацярына запытала, як яго клічуць.
“Макей”, — адказаў той. Каця­рына падзякавала і загадала: “Вёску гэту назавуць тваім імем, але толькі, каб назва заканчвалася на -чы, і на гэтым месцы ты пасадзіш тры бярозы”. Так і пайшла назва Макеевічы.

Запісана са слоў Н. Т.МІРОНЕНКА