Як кажуць людзі...

Кніга народнай мудрасці вёскі Макеевічы.

Агарод любіць усход.
Ад работы коні дохнуць.
Ад сялянскай работы будзеш гарбатай, а не багатай.
Адзін з’еж хоць і вала – адна хвала.
Адна паршывая аўца ўсё стада порціць.
Ахота хужэй няволі.
Ваўка ногі кормяць.
Вочы баяцца, а рукі дзелаюць.
Вочы на лоб палезлі.
Год на год не пріходзіцца.
Гультай за дзела – мазоль на цела.
Дзе сядзеш, там і злезеш.
Дзела да бяздзелля не касаецца.
З печы, з полу – ўсе да столу.
Карову б’юць за зык, а бабу – за язык.
Лежачая калода скора гніець.
Летам патопаеш, зімою палопаеш.
На ім, дзе сядзеш, там і злезеш.
Не кідай залу на дарогу, а насі на гарод панямногу.
Не стоіць аўчынка выдзелкі.
Не то сена, што ў лагу, а то сена, што ў стагу.
Не ў каня корм.
Першая ягадка на дно, каб было поўнае судно.
Свая сермяжка не цяжка.
Свінні калодзец абярнулі (калі ў хаце вады няма).
Сіла ёсць – ума не нада.
Сначала  - спячка, тады – раскачка, за ёй – гарячка.
Снег бел ды не ўкусіш.
Тое, што ўмееш за плячамі не насіць.
У Бога дней многа.
У добрай скаціны і добры пріплод.
У дравах аб’еддзя нема.
У каровы малако на языку.
Увідзела вока, што край недалёка.
Хлеб на стол – і стол престол, а без хлеба і стол – даска.
Хочаш есць калачы- не сядзі на пячы.
Цябе лепш адзяваць, чым карміць.
Ягада – мана, арэх – сатана, а грыб – спажытак.

Мясцовы дыялект

Абкарнаць – абрэзаць.
Абосы – босы.
Адселева – адсюль.
Азяляць – зачараваць, затлуміць.
Акалець – памерці.
Аперазаць – ударыць.
Атландзер – гультай.
Аторва – рызыкоўны, адчайны чалавек.
Ахінея – усякая ерунда.
Ачуняць – прыйсці ў сябе, паправіцца.
Бабка – драная бульба, тушаная з паджаркай.
Балонка – шыбка ваконная.
Бёрны – бярвенні.
Броўка – дзёрн уздоўж дарогі.
Буцян – бусел.
Бушны (у адносінах да раслін) – густы, добры.
Бэйдус – гультай.
Валакуша – длінная жэрдка для перацягвання сена.
Валапокі – вялікія выпучаныя вочы.
Вомаркі – непрытомнасць.
Восвы – осы.
Высекала – гульня ў мяч.
Вышкі – чардак.
Вязёнкі – вязаныя рукавіцы.
Вяззя – нязграбны чалавек.
Вярзець, вярзёнка – гаворыць абы што.
Галень (гальнік, голік) – бярозавы венік без лісця.
Гаплюк – кручок на засцёжцы.
Глей – вязкая неўрадлівая глеба.
Глумак – дурань.
Грубка – печка.
Густая бульба, гусцікі – пюрэ.
Густое малако – тварог.
Даўбня – невук, тупіца.
Дзядоўнік – лапухі.
Дзятлавінь – дробная трава з белага клевера.
Дос – хопіць, дастаткова.
Дравянік, драўнік – месца для дроў.
Дрын – палена.
Дубовая каша – пярловая каша.
Ёмка – ухват.
Жлукта – ёмкасць для замачвання бялізны ў зале.
Жлукта – чалавек, які многа п’е.
Загавальня – прызба, прысыпаны зямлёю фундамент.
Загнет – прыступ перад печкай.
Затаўка (задабра) – мяса, сала, костка ў суп.
Звяглівы – громка і доўга гаворыць (брэша).
Здор – ператоплены свінны тлушч.
Зніба – маленькі, кволы.
Зыркаць – страляць вачыма.
Кагалам – разам (усім кагалам).
Казюлька – маленькая скамейка.
Калатоўка – дзеравяшка з сучкамі расціраць бульбу.
Каліва – адна расліна.
Калодзіц – калодзеж.
Канчары – бездарожжа.
Капец – куча (бульбы, буракоў).
Карціць – рупіць.
Касмоцце, касмэцце  – непрыбраныя валасы.
Качарежнік – куток, дзе ставяцца ўхват, чапяла.
Кашамірка – шарсцяная хустка ў кветкі.
Кіёўка – пачатак (кукурузны).
Клунак, клункі – вузлы,рэчы.
Коўраты – вароты.
Кросны – прыстасаванне для ткацтва.
Крупеня – суп з крупамі.
Крусадня – седала для курэй.
Курапа – жаба.
Кухвайка – фуфайка.
Лапік – латка.
Лісапет – веласіпед.
Лой – неператоплены свіны тлушч.
Магець – можа.
Мажара – калёсы з высокімі бакавінамі для перавозкі сена.
Манаткі – рэчы.
Масніца – палавіца.
Матузы – вяроўка, лейцы.
Махнытка – агарак палена.
Мост – падлога, (пол).
Напачы – асабліва.
Напрятка – верхняе адзенне.
Наўзбіткі – гульня: біць яйцо аб яйцо.
Націна – батва.
Начоўкі – карыта.
Неўгала – (крычаць неўгала) – што ёсць сілы.
Нягедлы – слабы, недаразвіты.
Паданкі, падалікі – апаўшыя яблыкі.
Падняферіўся – прапанаваў.
Падскрёбыш – апошняе дзіця ў сям’і.
Падтопа – дробна паколатыя дровы для распальвання дроў у печы.
Пад’ялдыка – падхалім.
Палонік – галавасцік.
Панаріца – нарыў.
Паніўка – палонка (прорубь).
Папудзіўся (конь) – спужаўся.
Парёнкі – параная бульба.
Парняты – двойня.
Пасёстра – дваюрадная сястра.
Пасцілка – пакрывала.
Пачопкі – вяроўкі, вожкі.
Под – у печы, на яго ставяць чугуны.
Пошарсць – хвароба, эпідэмія.
Праннік – дзеравяшка з ручкай – праць бялізну.
Прясла – забор, тын.
Прідзець – прыйдзе.
Пріжучыць – злавіць на слове, на месцы здарэння.
Пряжмо – жараныя каласкі.
Пуня – сарай.
Пустанне – фартук (сабраць у пустанне).
Пяколка – ляжанка ля коміна.
Пясцёна, песта – збалаванае, дагледжанае дзіця.
Пяхцерь – тоўсты, непаваротлівы.
Рассусоліваць – вельмі марудна і безсэнсоўна разважаць.
Роіла – беспарадак.
Руда – грязь.
Рукасты – злодзей.
Рукацца – здароўкацца.
Рясся – рэчы, барахло.
Свіннух – трава.
Свірісцёлка – пустамеля, балбатуха.
Свістапляска – суматоха.
Сенцы – калідор пры ўваходзе ў хату.
Серянок – шарпак, снегавая корка, (наст).
Сігаць – шагаць.
Скалоцьвіны – застаюцца пасля збівання масла.
Скіпаць – калоць (дровы, шчэпкі).
Складанчык – сцізорык, складаны ножык.
Слонік, слончык – маленькая скамейка.
Смашнёнікі – укусняціна.
Справіць – набыць, купіць.
Ставы, ставіны – ткацкі станок.
Столь – паталок.
Сугак – сухі сук.
Сулдыжка – косць, масол.
Суроцы – сурокі (сглаз).
Сянніца – сенавал.
Сяння – сягодня, сёння.
Сяредзіна – нутро.
Таптуха – рыбная сетка.
Таўкач – дзеравяшка для размягчэння бульбы.
Трісцен – прыбудова – тры сцяны.
Турпыль – гнілая дзеравяшка.
Тырса – апілкі.
Убоіна – упарты чалавек.
Угалэп – галопам.
Узапар – падрад, адзін за адным.
Укайдэхаць – прыбіць, забіць, разбіць (пасудзіну).
Улёк – спалох.
Уляпётываць – уцякаць.
Усядзьба, сядзьба – агарод.
Уцірка – ручнік.
Хакаць – часта дыхаць.
Харахорыцца – задавацца.
Хаўкаць – задыхацца.
Хаўтуры – памінкі.
Хоўка – тайнік.
Цалкі – цэлая вараная бульба.
Цапок – палка для апоры.
Цаўё – драўляная ручка для лапаты, віл, матыкі.
Цеперся – даўно.
Цымус – самае лепшае.
Цыпкі – сып на нагах ад ветру.
Цыркацца – рабіць патрохі, вазіцца.
Цэўка – прыстасаванне для ткацкага станка.
Цюря – жыдкая пахлёбка.
Цяпа – рот.
Цяперіцька – зараз.
Цяпло – агонь.
Чад – дым, смурод.
Чаплік – на яго прычапляецца вядро ў калодзежы.
Чапяла – ухват.
Чарена – ляжанка на печы.
Частакол – забор з тонкіх жэрдак.
Часціць – частаваць.
Чупрына – густы чуб.
Шайка – драўляны бачок.
Шаршатка –вялікая іголка.
Шаткі – быстры, ненадзейны.
Шкумардзіць, шкумаціць – валтузіць.
Шлунне – унутранасці, кішкі.
Шляцца – хадзіць абы дзе.
Шморка – вяроўка.
Шобла – дрэнная кампанія.
Шпунт – пробка, затычка.
Шула – касяк на дзвярах.
Шчапа – дранка, драўляныя пласціны (накрываць крышу).
Шчапянулась – спахапілась.
Ягліць – вельмі жадаць чаго-ліба.
Ядкі – з добрым апетытам.