ГЛУШАКОВА МАРЫЯ ІВАНАЎНА
Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Макеевічы” з 1999 года
Нарадзілася 3 ліпеня 1948 г. у в. Саўна Мілаславіцкага сельскага Савета Клімавіцкага раёна.
У 1965 годзе вучылася пры Мілаславіцкім сельскім спажывецкім грамадстве па спецыяльнасці “Бухгалтар”. Там жа і працавала бухгалтарам да 1968 года. У 1971 годзе была пераведзена бухгалтарам-касірам у саўгас “Макеевічы”. У перыяд з 1976 па 1978 год праходзіла навучанне ў Ельнінскім эканамічным тэхнікуме па спецыяльнасці “Эканаміст”. Пасля заканчэння тэхнікума працавала галоўным эканамістам у саўгасе “Макеевічы”.
У 1980 годзе за ініцыятыўнасць і адказнасць была выбрана сакратаром партыйнай арганізацыі саўгаса.
З 1980 па 1985 вучылася ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі па спецыяльнасці “Эканаміст-арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці”.
У 1991 годзе пераведзена на пасаду намесніка дырэктара саўгаса “Макеевічы”. З лютага 1999 года працуе дырэктарам сельскагаспадарчай арганізацыі, цяпер адкрытага акцыянернага таварыства “Макеевічы”.
За добрасумленную працу, дасягненне высокіх паказчыкаў у працы ўзнагароджана Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (2008 г.), Ганаровай граматай Клімавіцкага раённага выканаўчага камітэта (2013 г.), Ганаровай граматай Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу (2013 г.).
27 верасня 2009 года ўзнагароджана юбілейным медалём “65 лет освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков” ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 27 чэрвеня 2013 года – юбілейным медалём “60 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941-1945 г.г.”.
Узначаленая ёю на працягу 17 гадоў сельскагаспадарчая арганізацыя паказвае стабільна высокія вынікі ў вытворчай дзейнасці.
У 2013 годзе дырэктару ААТ “Макеевічы” Марыі Іванаўне Глушаковай за значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу раёна прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Клімавіцкага раёна”.
Бібліяграфія:
Глуздов, Н. “В человеке мне важны трудолюбие и совесть” / Николай Глуздов // Родная ніва. – 2005. – 19 лістапада. – С. 2.