Уладзімір Ільіч Сідарэнкаў

Дырэктар саўгаса “Макеевічы” з 1987 па 1998 год

Нарадзіўся ў 1960 годзе ў г. Горкі, Магілеўскай вобласці. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1977 годзе лабарантам БСГА. З 1978 па 1984 працаваў загадчыкам фермы, начальнікам авечкагадоўчага комплексу, в. а. галоўнага заатэхніка калгаса імя Чкалава Горацкага раёна. Пасля заканчэння ў 1986 годзе Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі працаваў галоўным заатэхнікам калгаса імя Горкага Горацкага раёна. Са снежня 1987 года з’яўляўся дырэктарам саўгаса “Макеевічы” Клімавіцкага раёна.

Аляксандр Мікалаевіч Ільянаў за перыяд сваёй работы зарэкамендаваў сябе энергічным, ініцыятыўным, адукаваным, высокакваліфікаваным спецыялістам сельскагаспадарчай вытворчасці, патрабавальным да сябе і падначаленых.

Валодаў высокімі арганізатарскімі здольнасцямі і вялікай працаздольнасцю. Падтрымліваў пастаянны кантакт з людзьмі, праяўляў вялікія клопаты аб паляпшэннііх умоў працы і быту. Гаспадарка парцавала прыбыткова на поўным гасразліку.

Ільянаў А.М. глыбока ўнікаў у патынні развіцця эканомікі і культуры. Вялікую ўвагу ўдзяляў рэканструкцыі і будаўніцтву вытворчых памяшканняў, пытанням культуры земляробства, павелічэнню прадуктыўнасці жывёлагадоўлі.

Бібліяграфія:
Аляксандр Мікалаевіч Ільянаў // Родная ніва. — 1990. — 15 лютага.
Вішнеўскі, Т. Накірунак – руплівасць / Т. Вішнеўскі, Н. Ленчыкаў // Родная ніва. — 1998. — 2 ліпеня.
Гапееў, М. Макеевічы выбралі дэлегата / М. Гапееў // Родная ніва. — 1996. — 21 верасня. — С. 1, 4.