Skip to: site menu | section menu | main content
Пяе апошнюю хвілінку
Лісток асенні залаты.
Яму на струнах-павуцінках
Павук irpae малады.
Льнуць павуціначкі да скроні,
На pyкi ліпнуць. А ўгары
Дзесь лета бабіна гамоніць–
Мілей няма такой пары
Якое дзіўнае адзенне –
Апошні восеньскі дэкор.
I дорыць радасці імгненні
Барвова-залацісты ўбор.<
Каронаў залатых шаптанне
У ціхі сонечны дзянёк...
На хвалях рэкі ў срэбным ззянні
Караблік - клёніка лісток.
Ёсць крынічка мая ў родным мілым кутку.
Верай, праўдай яна наталяла заўжды.
Kaлi цяжка было - я, бывала, прыйду
I пачую: «Зачэрпні ў далоні вады».<
Вось i зноў я прыйшла, каб спытаць, як жыве:
Не змялела яна - усё звзвініць i звініць.
І так добра на сэрцы, так радасна мне,
Што змагу яшчэ з ёй аб усім гаманіць.
Ля крынічкі ўзрасло многа дрэў маладых:
Каранастых дубкоў, белых стромкіх бяроз.
Узніму зорку з лонца ў далонях сваіх,
Што памерала шлях вышынёю нябёс.
Ёсць крынічка мая ў родным мілым кутку.
Што гукнула мяне ў гэты казачны рай,
Дзе сябруе фантазія з лірай
I палоніць душу. I бясцэнны мой край
Можна ўкласці радочкі ў чатыры.
Творцы думка нячутна пяе i крычыць,
I збівае падчас рытм сардэчны.
Kaлі ж гэтае слова з паперы зляціць
I кране зычна слых чалавечы –
Усё заціне вакол: шум, цынічны смяшок;
Чэзне доказ чыйгось недаверу –
То гаворыць Паэт – душ чуллівы irpoк...
I яму ты адразу паверыш.