Skip to: site menu | section menu | main content

Currently viewing: Галоўная » Класікі » Грыневiч К. Л.

Грыневiч Клiм Лазаравiч

Бiяграфiя

Нарадзiўся 05(18).02.1912 г. ў в. Шасцёраўка Клiмавiцкага раёна Магiлёўскай вобласцi. Паэт. Псеўданiмы: Былiна, Траўкiн, Цюльпан, Шасцёраўскi.

У 1929 г. скончыў Мiлаславiцкую сямiгодку, дзе наведваў лiтаратурны гурток. У 1930 г. стаў студэнтам Рагачоўскага педтэхнiкума, але правучыўся там нядоўга. У красавіку 1931 г. ён быў ужо ў Мінску, працаваў на будоўлі. Покліч такіх перамен застаўся не высветленым. Хутчэй за ўсё яго прыцягвала кіпучае літаратурнае жыццё сталіцы, бо ён неўзабаве пачаў працаваць карэктарам у друкарні Дзяржвыдавецтва, а затым супрацоўнікам газет “Рабочий”, “Сельгасрабочы”, некаторы час быў сакратаром ЦК прафсаюзаў работнікаў сельскай гаспадаркі Беларусі.

Свае вершы друкаваў ў рэспубліканскіх газетах і часопісах, а ў верасні 1932 г. стаў студэнтам Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута. Літаратурнатворчае аддзяленне гэтай навучальнай установы закончылі многія беларускія пісьменнікі, аднак Грыневічу дабіцца гэтага не было суджана. Над беларускай інтэлігенцыяй ужо праводзіліся судовыя працэсы. Пакуль што вышэйшае пакаранне зводзілася да адміністрацыйнай высылкі, таму Клім Грыневіч апынуўся ў горадзе Сары-Агач Паўднёва-Казахстанскай вобласці. Там ён працаваў у школе, выкладаў рускую мову і літаратуру і іншыя прадметы, паколькі настаўнікаў не хапала.

У 1935-1937 гг. К. Грыневіч служыў у Чырвонай Арміі, а пасля па стану здароўя пераехаў у Балагое і паступіў у Ленінградскі педагагічны інстытут імя А.І.Герцына. Сухоты нішчылі яго сілы і 3 сакавіка 1941 г. К.Грыневіч памёр.

Вершы апошнiх гадоў жыцця К.Грыневiча не збераглiся.

Зборнік аўтара

На бераг”, 1932.


Аб жыцці і творчасці

Гаварушка, Я. «На бераг плыве мой чоўн…»: [80 год з дня нараджэння К. Грыневiча] / Я. Гаварушка // ЛiМ. – 1992. – 20 сакавіка. – С. 15.

Грыневiч Клiм // Беларускiя пiсьменнiкi: Бiблiяграфiчны слоўнiк. У 6 т. Т. 2. – Мінск, 1993. –С. 267-268.

Грыневiч Клiм Лазаравiч // Пiсьменнiкi Магiлёўшчыны: бiблiяграфічны паказальнiк. – Магiлёў, 1993. – С. 58-59.

Грыневiч Клiм Лазаравiч // Памяць: гiсторыка-дакументальная хронiка Клiмавiцкага раёна. – Мінск: Унiверсiтэцкае, 1995. – С.630-631.

Грыневiч Клiм Лазаравiч // Энцыклапедыя лiтаратура i мастацтва Беларусi. – 1985. – Т. 2. – С. 221.

Клiм Грыневiч // Пiсьменнiкi Савецкай Беларусi: кароткі даведнiк. - Мінск, 1981. – С. 104.

Клiмуць, Я. Клiм Грыневiч / Я. Клімуць // Магiлёўская праўда. – 1991. – 19 студзеня.

Пруднiкаў, П. Цюльпан: [успамiны пра паэта К.Грыневiча] / Павел Пруднікаў // Пруднiкаў, П. Далекае, але не забытае: успамiны. – Мінск, 1988. – С. 155-159.

Пруднiкаў, П. Яго песнi дайшлi да нас / Павел Пруднікаў // Новае жыццё. – 1978. – 6 мая.

Back to top