Skip to: site menu | section menu | main content
Нарадзiўся 21 студзеня 1918 г. ў вёсцы Незнань Клiмавiцкага раёна, празаiк, журналiст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусi з 1961 г., Саюза журналiстаў Беларусi з 1958 года. Заслужаны дзеяч культуры Беларусi (1967). Лаўрэат прэмii iмя Я.Коласа (1965, за дакументальную аповесць “Дарогi скрыжавалiся ў Мiнску”), Дзяржаунай прэмii Беларусi iмя Лепяшынскага (1968, за дакументальную аповесць “Тварам да небяспекi”), Дзяржаўнай прэмii Беларусi (1974, за сцэнарый шасцiсерыйнага тэлефiльма “Руiны страляюць…”). Лiтаратурнай прэмii iмя Фадзеева (1980, за трылогiю “Мiнскi Фронт”).
Дэбютаваў вершамi ў раённай газеце ў 1935 г. Прафесiйную лiтаратурную працу пачаў з нарысаў. Першым значным творам была дакументальная аповесць “Сэрца iнакш не можа” пра Веру Харунжую. У 1959 г. пачаў працаваць над кнiгай “Руiны страляюць ва ўпор” - пра Мiнскае падполле. Дакументальная аповесць вярнула з небыцця iмёны герояў падполля, пяцi з якiх пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, рэабiлiтаваны многiя савецкiя патрыёты. Далейшая распрацоўка гэтай тэмы знайшла працяг у дакументальных аповесцях “Дарогi скрыжавалiся ў Мiнску”, ”Да свiтання блiзка”, у гiстарычных нарысах “Бяссмерце Мiнска” i “Мiнск – горад – герой”. Выдаў нарысы “Палескае золата”, “Побач сябры” i iнш.
Памёр Іван Рыгоравіч Новікаў у 2001 г. ў Мінску.
“Дзесяць тыдняў у Злучаных Штатах Амерыкi”, 1958 г.
“Побач сябры”, 1960 г.
“Вера Хоружая”, 1973 г.
“Бессмертие Минска”, 1977 г.
Выбраныя творы: У 3-х т, 1988 г.
Т. 1. Руiны страляюць ва ўпор, 1962 г.
Т. 2. Дарогi скрыжавалiся ў Мiнску, 1964 г.
Т. 3. Да свiтання блiзка, 1975 г.
“Минск — город-герой”, 1986 г.
“Ачышчэнне” : раман, 1987 г.
“Параненая памяць”, 1990 г.
Новiкаў, I. Iшла вайна народная… / Іван Новікаў // Беларускія пiсьменнiкi ў Вялiкай Айчыннай вайне. — Мінск, 1991. — С. 487 — 491.
Iван Новiкаў // Пiсьменнiкi Савецкай Беларусi : кароткі даведнік. — Мінск, 1981. — С. 257 — 258.
Гнiламёдаў, У. След пракладае першы : [дакументальная проза I. Новiкава] / У. Гніламёдаў // Полымя. — 1978. — № 1. — С. 220 — 229.
Ласоўскi, М. Летапiсец подзвiгу народнага / М. Ласоўскі // Магiлёўская праўда. — 1988. — 27 студзеня.
Марцiновiч, А. На шляхах сумлення : [пра творчасць I. Новiкава i яго раман “Ачышчэнне”] / А. Марцiновiч // Дарога ў запаветнае : нарысы, артыкулы. — Мінск, 1992. — С. 95 — 103.
Марцiновiч, А. Сэрца iнакш не можа / А. Марцiновiч // ЛiМ. — 1988. — 22 студзеня. — С. 13.
Мехаў, У. Хочацца сказаць вам дзякуй… / У. Мехаў // ЛiМ. — 1981. — 13 лютага. — С. 5 — 6.
Новiкаў, I. Р. // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя. — 1981. — Т. 5. — С. 451.
Новiкаў, I. Р. // Энцыклапедыя лiтаратура i мастацтва Беларусi.— 1987. — Т. 4. — С. 82.
Новiкаў, I. Р. Сярод добрых людзей / І. Р. Новікаў // Пра час i пра сябе : аўтабiяграфія беларускіх пiсьменнiкаў. — Мінск, 1966. — С. 253 — 260.
Новиков, И. Всё принимая к сердцу : [воспоминание автора о своей журналисткай деятельности] / И. Новиков // Первая строка. — Минск, 1979. — С. 16 — 25.
Савiцкi, А. Грамадзянскi i творчы подзвiг / А. Савіцкі // ЛiМ. — 1978. — 27 студзеня. — С. 9.
Старавойтава, К. Заслужыў славу / Крысціна Старавойтава // Родная ніва. — 2013. — 30 студзеня. — С. 3.
Марціновіч, А. 3 подзвігам сам-насам / Алесь Марціновіч // ЛіМ. — 2018. — 2 лютага. — С. 10 : фота.