Skip to: site menu | section menu | main content
Нарадзіўся 10 мая 1931 г., ураджэнец в. Роськаў Клімавіцкага раёна. З 2010 г. - член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
У 1953 г. А.М. Кажамяка скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педінстытута. Затым была праца ў Дрыбінскім раённым аддзеле народнай адукацыі. З 1957 г. па 1986 г. Аляксей Мартынавіч служыў ва Узброеных Сілах СССР. Звольніўся ў запас у званні падпалкоўніка. Больш за дзесяць гадоў прапрацаваў на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка Клімавіцкага краязнаўчага музея. З 1991 па 1995 г. быў намеснікам старшыні камісіі па стварэнні гісторыка-дакументальнай хронікі “Памяць” Клімавіцкага раёна. З 1996 г. - намеснік старшыні раённага аб'яднання краязнаўцаў “Спадчына”.
Цяга да гісторыі існавала даўно. Яна і і прывяла Аляксея Мартынавіча ў шэрагі краязнаўцаў. Першыя працы былі змешчаныя ў часопісе “Политический собеседник”.
Ён з'яўляецца сааўтарам гісторыка-дакументальнай хронікі “Памяць” Клімавіцкага, Касцюковіцкага і Хоцімскага раёнаў, кнігі “Воспоминания климовчан-остарбайтеров”, аўтарам кніг “Хроника освобождения Климовщины”, “Немцы на Климовщине”.
29 снежня 2015 года было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Клімавіцкага раёна».
2 лютага 2021 года на дзевяностым годзе жыцця не стала таленавітага земляка, краязнаўца, ганаровага грамадзяніна Клімавіцкага раёна Аляксея Мартынавіча Кажамякі.
“Воспоминания климовчан-остарбайтеров” (2007)
“Хроника освобождения Климовщины. Боевые действия войск и работа местных органов власти на территории района осенью 1943 года” (2008)
“Немцы на Климовщине” (2008)
“Они защищали Климовщину” (2012)
"Воины-климовчане в боях за освобождение Беларуси (октябрь 1943 – август 1944 гг.)" (2014)
"Климовчане – участники Сталинградской битвы" (2015)
"Они создавали ракетно-космическую технику" (2016)
“Медицинские работницы Климовщины – участницы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг.” (2017)
Андрюшкова, Л. Биография района / Людмила Андрюшкова // Родная ніва. – 2012. – 19 кастрычніка. – С. 4.
Банышэўская, Н.Захавальнік ваеннай гісторыі / Наталля Банышэўская // Краязнаўчая газета. – 2016. – № 19(612) май. – С. 2.
Доменикан, Т. Юбиляр принимал поздравление / Татьяна Доменикан // Родная ніва. — 2016. — 18 мая. — С. 3 : фота.
Дуктаў, У. Летапісец з Клімаўшчыны / Уладзімір Дуктаў // Родная ніва. – 2010. – 2 чэрвеня. – С. 6.
Квартюк, В. Творчество земляков / Валентина Квартюк // Родная ніва. – 2012. – 8 верасня. – С. 2.
Минченко, Н. В назидание потомкам / Никифор Минченко // Родная ніва. – 2015. – 1 красавіка. – С. 1.
Минченко, Н. Восемьдесят ступенек наверх / Никифор Минченко // Родная ніва. – 2011. – 16 мая. – С. 2.
Минченко, Н. Книга о воинах-земляках / Никифор Минченко // Родная ніва. – 2015. – 25 сакавіка. – С. 4.
Минченко, Н. Новый сборник / Никифор Минченко // Родная ніва. — 2015. — 19 верасня. — С. 3.
Минченко, Н. Подарок к юбилею / Никифор Минченко // Родная ніва. – 2014. – 9 ліпеня. – С. 2.
Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Клімавіцкага раёна / [галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак]. – Мінск, 1995. – С. 638.
Подлипская, Т. В память о земляках / Татьяна Подлипская // Могилевская правда. – 2015. – 9 апреля. – С. 3.
Подлипская, Т. У истоков космических высот / Татьяна Подлипская // Могилёвская правда. – 2016. – 21 апреля. – С. 4.
Прыдняпроўе : Магілёўшчына літаратурная : проза, паэзія, публіцыстыка / Магіл. абл. Аддз. Грамад. Аб’яд. "Саюз пісьменнікаў Беларусі". – Магілёў, 2011. – С. 268–298.