Skip to: site menu | section menu | main content
Нарадзіўся 14 ліпеня 1911 г. ў в. Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна. Паэт, празаік. Псеўданімы: П.Буравей, Паўлюк Буравей.
У школьныя гады быў юнкарам газет “Піянер Беларусі”, “Чырвоная змена”, “Беларуская вёска”, “Комсомольская правда”, “Крестьянская газета”, “Беднота”, “Ленинские искры”. У 1930 г. пасля заканчэння Мілаславіцкай школы паехаў у Данбас; працаваў шахцёрам. Вярнуўся ў Беларусь.
Працуючы на будоўлях Беларусі, ён таксама шмат пісаў, зрэдку друкаваў вершы ў перыёдыцы. У 1937 г. закончыў Ленінградскі педінстытут імя Бубнава, а неўзабаве быў рэпрэсаваны, адбываў тэрмін у ГУЛАГах Далёкага Усходу і Поўначы. У 1945 г. атрымаў вызваленне, а ў наступным вярнуўся на Беларусь, ды займацца літаратурнай творчасцю не меў магчымасці як палітычна ненадзейны. Паколькі жыць яму ў вялікіх гарадах забаранялася, працаваў у школах Смаленшчыны і Віцебшчыны. У 1956 г. рэабілітаваны, але ў Мінск пераехаў толькі ў 1968 г. Тады ж выйшаў яго другі зборнік вершаў “Час майго нараджэння” (першы “Песні грузчыкаў” быў выдадзены ў 1932 г. ў сааўтарстве). Пасля выдаў зборнікі “Прысады” (1979), “Заасцер'е” (1986).
Значнае месца ў творчасці Пруднікава заняла тэма сталінскіх рэпрэсій: паэма “Таймыр” напісана ў 1975—1987, аповесці “Яжовыя рукавіцы” (1989), “Пекла” (1991); дарожны нарыс “Па знаёмых пякучых сцежках”, напісаны пасля наведвання мясцін зняволення ў ваколіцах Улан-Удэ.
Паэт Павел Пруднікаў прысвяціў сваёй вёсцы верш “Стары Дзедзін”.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1971. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1992).
Памер 16.03.2000 г. ў Мінску.
“Песні грузчыкаў”, 1932. (у сааўтарстве з Я. Субачом)
“Час майго нараджэння”, 1968.
“Прысады”, 1979.
“Мая магiстраль”, 1981.
“Заасцер’е”, 1986.
“Заранка”, 1987.
“Далёкае, але не забытае”, 1988.
“Познiя ягады”, 1990.
“Крынiцы”, 1991.
“За калючым дротам”, 1993.
“Пароша”, 1996.
Аношкiн, I. Паэт складанага лёсу / Іван Аношкін // Магiлёўская праўда. – 1991. – 13 лiпеня.
Базарэвiч, М. Ад родных нiў : [да 85-годдзя Паўла Пруднiкава] / М. Базарэвіч // Родная нiва. – 1996. – 27 лiпеня.
Кухараў, П. У творчай дарозе / П.Кухараў // Настаўніцкая газета. – 1991. – 13 лiпеня.
Маракоў, Л. Праз сорак смерцяў : [iнтэрв’ю з Паўлам Пруднiкавым] / Л. Маракоў // ЛiМ. – 2000. – 28 красавiка. – С. 14 – 15.
Марцiновiч, А. Вёрстамi любвi i нянавiсцi / А. Марціновіч // ЛiМ. – 1991. – 19 лiстапада. – С. 13.
Марцiновiч, А. Ёсць гусiнае возера… : [да 90–годдзя з дня нараджэння Паўла Пруднiкава] / А.Марціновіч // Родная нiва. – 2001. – 15 верасня. – С. 2.
Матэвушаў, В. З чыстых крынiц Асцёра / В. Матэвушаў // Магiлёўская праўда. – 1971. – 14 лiпеня.
Павел Пруднiкаў // Пiсьменнiкi Савецкай Беларусi: кароткі даведнiк. – Мінск, 1981. – С. 282-283.
Пруднiкаў Павел // Беларускiя пiсьменнiкi : бiябiблiяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 5. – Мінск : БелЭн, 1995. – С. 59 – 62.
Пруднiкаў Павел Iванавiч // Пiсьменнiкi Магiлёўшчыны: бiблiяграфiчны паказальнiк. – Магiлёў, 1993. – С. 181 – 182.
Пруднiкаў Павел Iванавiч // Памяць: гiсторыка-дакументальная хронiка Клiмавiцкага раёна. – Мінск : Унiверсiтэцкае, 1995. – С. 629 – 630.
Пруднiкаў Павел Iванавiч // Энцыклапедыя лiтаратура i мастацтва Беларусi. – 1967. – Т. 4. – С. 388.
Пруднiкаў, П. Па знаёмых пякучых сцежках / Павел Пруднікаў // Беларусь. – 1989. – № 10. – С. 4 – 5.
Садоўская, Ю. А шлях пачынаўся з вёскi Стары Дзедзiн / Ю. Садоўская // Новае жыццё. – 1986. – 15 лiпеня.
Снегiн, В. Прарасце душа ў вершах / В. Снегін // Чырвоная Змена. – 1986. – 15 лiпеня.
Сталяроў, I. Сёння беларускаму паэту Паўлу Пруднiкаву - 70 год : [аб жыцці i творчасці паэта, вершы] / І. Сталяроў // Новае жыццё. – 1981. – 14 лiпеня. – С. 4.
Старавыбарны, П. Голас сэрца / П. Старавыбарны // Настаўніцкая газета. – 1971. – 7 лiпеня.
Шведава, Л. Наш Павел Пруднікаў / Людміла Шведава // Родная ніва. – 2016. – 13 ліпеня. – С. 2.