Skip to: site menu | section menu | main content

 

Currently viewing: Галоўная » Класікі »Мiнчанка М. Н.

Мiнчанка Мiкола Нiчыпаравiч

Бiяграфiя

Нарадзiўся 10 сакавіка 1942 г. ў в. Зацішша Клiмавiцкага раёна. Паэт, празаiк, публiцыст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусi з 1993 г.

Вучыўся Мікола Мінчанка ў дзесяцігодцы ў в. Мілаславічы. Тут сталі называць яго школьным паэтам, бо газета “Піянер Беларусі” надрукавала яго верш. А потым вершы з’явіліся ў раённай газеце “Молат”. Гэта быў час, калі ў газеце працавала буйное літаратурнае аб’яднанне. Ля яго вытокаў стаялі супрацоўнікі раёнкі браты Іван і Сямён Сямёнавы. А спрабавалі свае сілы Браніслаў Прошка, Алесь Рабцаў, Уладзімір Пусянкоў, Мікола Салаўцоў, Міхась Гарнак, Нэлі Мясніковіч і многія іншыя. Пасля заканчэння школы Мікола Мінчанка працаваў загадчыкам клуба ў в. Кавалёўка.

Потым была служба ў арміі ва Украіне, пасля звальнення ў запас — філалагічны факультэт Жытомірскага ўніверсітэта. З 1969 г. працаваў у Клімавіцкай райгазеце. Пачаў з літаратурнага супрацоўніка, дайшоў да галоўнага рэдактара.

Лiтаратурнай працай займаецца з 1956 г. Паэзію Міколы Мінчанкі добра ведаюць як на Магілёўшчыне, дзе ён стаў лаўрэатам камсамола, так і ва ўсёй Беларусі. Яго вершы друкуюцца ў часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Беларусь”, у штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” і ў іншых выданнях.

Узнагароджаны нагрудным знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у літаратуру” (2017).


Жыве ў г. Клiмавiчы.

Творы М.Н. Мінчанка

“Зялёны звон”, 1975 г.

“Ліпацвет”, 1979 г.

“Давер”, 1980 г.

“Маладзік над Клімавічамі”, 1996 г.

“Шанц на адкрыццё”, 1996 г.

Аб жыцці і творчасці

Аношкiн, I. На паэтычнай паверцы / І. Аношкін // Магiлёўская праўда. — 1985. — 16 мая.

Блатун, С. Шукай сваю песню… / С. Блатун // Чырвоная змена. — 1969. — 30 студзеня.

Бордиловский, В. Поэт и в Климовичах больше чем поэт : [о поэте Николае Минченко] / В. Бордиловский // Магiлеўскiя ведамасцi. — 1996. — 2 сакавiка.

Каб пакінуць сляды // Магілёўскія ведамасці. — 2017. — 5 мая. — С. 22 : фота.

Канончык, Д. Шукаючы iсцiну : [аб зборнiку вершаў «Шанц на адкрыццё» М. Мiнчанкi] / Д. Канончык // Родная нiва. — 1998. — 1 красавіка. — С. 2.

Мiнчанка Мiкола // Беларускiя пiсьменнiкi : бiябiблiяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 6. — Мінск : БелЭн, 1995. — С. 644 — 646.

Мiнчанка Мiкола // Пiсьменнiкi Магiлёўшчыны : бiблiяграфічны паказальнiк. — Магiлёў, 1993. — С . 165 — 166.

Мiнчанка Мiкола Нiкiфаравiч // Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. Т. 10 : Малайзiя — Мугаджары. — Мінск : БелЭн, 2000. — С. 459.

Мiнчанка Мiкола Нiкiфаравiч // Памяць : гiсторыка-дакументальная хронiка Клiмавiцкага раёна. — Мінск : Унiверсiтэцкае, 1995. — С. 632.

Мікола Мінчанка : [звесткі аб жыцці і дзейнасці паэта з Клімавіч] // Прыдняпроўе — край талентаў : альманах ; [укладальнік У. І. Бацкалевіч; уступнае слова У. Дуктава]. — Мінск, 2014. — С. 59 : фота.

Мінчанка, М. Ад родных ніў / Мікола Мінчанка // Родная ніва. — 2012. — 14 сакавіка. — С. 4.

Паэзii высокае гучанне : [аб творчасцi М. Мiнчанкi] // Маяк Прыдняпроўя. — 1997. — 5 лютага.

Пехцераў, І. Ад родных ніў / Іван Пехцераў // Магілёўскія ведамасці. — 2012. — 27 сакавіка. — С. 12.

Похомов, И.  Форум творческой интеллигенции / Игорь Ковалёв // Родная ніва. — 2016. — 4 чэрвеня. — С. 4 : фота.

Рыськова, Л. Паэзіі высокае гучанне / Людміла Рыськова // Родная ніва. — 2017. —  29 сакавіка. — С. 2.

Рыськова, Л. Поэзия в сердце и в жизни / Людмила Рыськова // Родная ніва. — 2016. —  24 снежня. — С. 4 : фота.

Халамов, М. След на земле / Михаил Халамов // Магілёўскія ведамасці. — 2013. — 12 ноября. — С. 5.

Цыганкова, Г. Калі зіма карункі вяжа / Галина Цыганкова // Родная ніва. — 2017. — 28 снежня. — С. 5 : фота.

Цыганкова, Г. Мовай роднаю даражы / Галіна Цыганкова // Родная ніва. — 2018. — 3 сакавіка. — С. 4 : фота.

Леўчанка, М. Слова пра творцу / Мікола Леўчанка // Родная ніва. — 2018. — 12 снежня. — С. 5.


Back to top