Skip to: site menu | section menu | main content
Нарадзiўся 26 лістапада 1919 г. ў в. Тратное Клiмавiцкага раёна Магiлёўскай вобласцi, празаiк. Член Саюза пісьменнікаў Беларусi з 1985. Пiша на беларускай i рускай мовах.
Палкоўнiк запасу з 1986 г., на пенсii. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркi, Айчыннай вайны II ступенi, медалямi.
Першыя артыкулы I.Скарынкiна з’явiлiся ў армейскiм друку ў 1950 г. (публiкацыi не выяўлены). Аўтар дакументальных аповесцей “Мацней за сталь”, “Тугiя вятры”, “У смузе палiгоннай”, аповесць “Права весцi ў бой”, кнiгi нарысаў “Пра што шумяць сосны”, “Завешчана”. У сваiх творах ён з зайздросным пастаянствам звяртаўся да мiнулага i сучаснага Савецкай Армii, апяваючы яе ратныя подзвiгi, раскрываючы праблемы мiрных будняў вайскоўцаў. Ведаючы армейскую рэчаiснасць прафесiянальна, здолеў стварыць нямала цiкавых вобразаў радавых воiнаў, афiцэраў, у тым лiку i свайго земляка - генерала армii I.I.Гусакоўскага. Выступаў з нарысамi i апавяданнямi ў перыядычным друку.
Доўгі час жыў ў Мiнску.
Завещано отцами : очерки. — Мінск, 1974.
Крепче стали : повесть. — Мінск, 1978.
О чем шумят сосны : очерки. — Москва, 1980.
Право вести в бой : повесть. — Мінск, 1980.
В дымке полигонной : документальная повесть, очерки. — Мінск, 1983.
Тугие ветры : докум. повесть. — Москва, 1983.
Резерв комбата : докум. повести. — Мінск, 1988.
Скарынкiн, Iван Яфiмавiч // Энцыклапедыя лiтаратуры i мастацтва Беларусi : У 5 т. Т. 5. Скамарохi – Яшчур. — Мінск : БелСЭ, 1987. — С. 18.
Скарынкiн, Iван Яфiмавiч // Памяць : гiсторыка - дакументальная хронiка Клiмавiцкага раёна. — Мінск : Унiверсiтэцкае, 1995. — С. 630.
Скарынкiн, Iван // Беларускiя пiсьменнiкi : бiябiблiяграфiчны слоўнiк. У 6 т. Т. 5. — Мінск : БелЭн, 1995. — С. 357.
Лапо, I. М. Героi кнiг - людзi вайны : [інтэрв’ю аўтара з пiсьменнiкам-земляком Iванам Скарынкiным] // Родная нiва. — 1994. — 10 снежня.
Минченко, М. Юбилей нашего земляка : [к 80-летию Скаринкина Ивана Ефимовича] // Родная нiва. — 1999. — 27 лiстапада. — С. 2.
Глуздов, Н. В попутчиках – муза и музыка / Николай Глуздов // Родная ніва. — 2014. — 8 чэрвеня. — С. 3.
Эверс, Д. Ваенны карэспандэнт / Дар’я Эверс // Родная ніва. — 2014. — 26 лістапада. — С. 2.