Skip to: site menu | section menu | main content

 

Currently viewing: Галоўная » Майстры крылатага слова »Босаў У.М.

БОСАЎ Уладзімір Мікалаевіч

Бiяграфiя

Нарадзіўся 20 лютага 1952 года ў в. Малюшына Краснапольскага раёна. Паэт.

Працаваў галоўным ветэрынарным урачом у Расіі, дырэктарам саўгаса, выкладчыкам, загадчыкам аддзялення ветэрынарнай медыцыны Клімавіцкага аграрнага каледжа.

Вершы сур’ёзна пачаў пісаць у студэнцкія гады, калі закахаўся ў сваю аднакурсніцу і будучую жонку Таццяну. Ёй малады хлопец прысвяціў шмат вершаў – і палымяных, і тужлівых, але заўсёды цёплых і светлых. Гэтае святло і цеплыня адчуваецца і ў далейшых творах паэта. Ён песціць свае вершы, нібы дзетак, любоўна аздабляе іх нізкамі вобразаў. А тэмы – звычайныя, зямныя: пра повязь часоў і мужнасць землякоў ("Нашы продкі"), аб працы хлебаробаў у гарачую пару ўборкі збожжа ("Працоўны дзень"), пра Клімавіцкі аграрны каледж, якому аддаў шмат гадоў, пра прыгажосць роднай старонкі…

Вершы Уладзіміра Босава – меладычныя, напеўныя і нездарма некаторыя з іх пакладзены на музыку і выконваюцца мясцовымі самадзейнымі артыстамі.

Яго творы друкуюцца ў рэспубліканскім, абласным і раённым друку.
З’яўляецца членам літаратурнага аб’яднання “Зарніцы”.



Назвы зборнікаў і гады іх выдання

Босаў, У. Насустрач дню : [Вершы] / Уладзімір Босаў. — Клімавічы, 2014. — 40 с.

Аб жыцці і творчасці

Васільева, Л. Скарбніца духоўнасці / Людміла Васільева // Родная ніва. — 2012. — 31 сакавіка. — С. 2.

Викторова, Г. БРСМ – это здорово! / Галина Викторова // Родная ніва. — 2012. — 5 верасня. — С. 4.

Вышли новые сборники // Родная ніва. — 2015. — 23 мая. — С. 3.

Рыськова, Л. Паэзіі высокае гучанне / Людміла Рыськова // Родная ніва. — 2017. — 29 сакавіка. — С. 2.

Цыганкова, Г. Калі зіма карункі вяжа / Галина Цыганкова // Родная ніва. — 2017. — 28 снежня. — С. 5 : фота.

Цыганкова, Г. Мовай роднаю даражы / Галіна Цыганкова // Родная ніва. — 2018. — 3 сакавіка. — С. 4 : фота.

Цыганкова, Г. Нам с классным повезло / Галина Цыганкова // Родная ніва. — 2007. — 28 сакавіка. — С. 5.


Back to top