Skip to: site menu | section menu | main content
Нарадзiўся 7 ліпеня ў 1957 г. ў в. Асмолавiчы Клiмавiцкага раёна. Член Саюза журналiстаў Беларусi. Празаік.
У свой час закончыў аддзяленне журналiстыкi завочнага факультэта БДУ iмя У.I.Ленiна, рэспублiканскую школу маладых журналiстаў. Працаваў супрацоўнiкам рэдакцыi Клiмавiцкай раённай газеты “Родная нiва”.
Друкаваўся ў лiтаратурных часопiсах “Першацвет”, “Маладосць”, “Беларуская думка”, “Хозяин”, “Вожык”, у калектыўным зборнiку “Дняпроўскiя хвалi”, газетах “Магiлёўская праўда”, “Зямля i людзi”, “Во славу Родины” i iнш.
З’яўляецца пераможцам i прызёрам розных творчых конкурсаў - раённых, абласных, рэспублiканскiх, мiжнародных.
"Святлацень". – Клімавічы, 2005.
Асмолавічы : краязнаўчы нарыс. – Мінск : 2003. – 81 с.
Вяртанне навабранца : апавяданне // Родная нiва. — 2001. — 18 красавiка.
Дарагiя мае землякi // Беларуская думка. — 2001. — № 6. — С. 36 — 40.
Папараць — кветка : вершы, паэмы. — Клiмавiчы, 1998. — 40 с.
Было ў мацi сямёра дзяцей… : дакументальная аповесць // Маладосць. — 1997. — № 10. — С. 199 — 216.
Восень-летуценнiца : апавяданне // Родная нiва. — 1999. — 27 лiстапада.