Skip to: site menu | section menu | main content

Currently viewing: Галоўная » Майстры крылатага слова » Перагуд І. Р.

Перагуд Іван Раманавіч

Бiяграфiя

Нарадзiўся ў 1911 г. ў вёсцы Дубнякi Гомельскай вобласцi. Паэт. У сям’i Рамана Пятровiча i Анастасii Самуйлаўны Перагуд, Iван - самы старэйшы сярод пяцi дзяцей - Лiзаветы, Мiхаiла, Анастасii, Мiкалая.

Бацьку, - успамiнае Iван Раманавiч, - арыштавалi за тое, што нехта заявiў: Перагуд чытае Бiблiю. Дарэчы, так званых кулакоў забралi з нашай вёскi нямала. А былi гэта сапраўды людзi працавiтыя.

Сам Iван вельмi любiў у юнацтве матэматыку. Давялося папрацаваць яму i ў рыбгасе, i на бетонным заводзе да вайны, вучыўся ў тапаграфiчнай школе, вельмi любiў у Мiнску хадзiць у кiно, тэатры, паступiў на курсы камсамольскiх журналiстаў пры рэдакцыi газеты «Чырвоная змена». Прайшоў дастойна Вялiкую Айчынную вайну.

Iван Раманавiч, былы муляр былога камбiната будматэрыялаў, меў паэтычны дар. З’яўляецца аўтарам некалькiх паэтычных зборнiкаў. Вершы Iвана Раманавiча лёгка кладуцца на музыку. Гэтыя песнi спявае Клiмавiцкi народны хор. Некаторыя з iх уключаны ў рэпертуар рэспублiканскага хору i змешчаны ў зборнiку Найбольш папулярныя мелодыi народа Беларусi».

Неаднаразова творы паэта друкавалiся на старонках рэспублiканскiх, абласных перыядычных выданняў. Асаблiва часта можна спаткаць вершы Iвана Перагуда ў «Роднай нiве». Памёр у 2009 годзе.

Творы І. Р. Перагуд

Хараство : [Вершы]. - Магiлёў, 1996. – 34 с.

За усiх, хто шчыруе : [Верш] // Родная нiва. – 2000. – 2 жнiуня.- С. 3.

Зберажыце зямлю : [Верш] // Родная нiва. –1999. –22 верасня. –С. 4.

Космас : [Верш] // Родная нiва. - 1998. – 11 красавiка. – С. 2.

Мая святыня; Крынiчанька; Рэха; Спрут; Мая малiтва; Край сяла : [Вершы] // Родная нiва. - 2001. - 17 кастрычнiка. – С. 3.

Наша роднае жнiво; Не гаруйце : [вершы] // Родная нiва. – 1999. - 22 верасня. – С. 4.

Самотны : [верш] // Родная нiва. – 2000. - 23 жнiуня. – С. 3.

Успомнi : [Верш] // Родная нiва. – 2000. - 7 сакавiка. – С. 4.

Эх, дзяўчына, эх малiна : [Верш] // Родная нiва. – 2000. –15 сакавiка. – С. 3.


Аб жыцці і творчасці

I сталасць, i пошук : [аб I.Р. Перагудзе - пазаштатным аўтары раёнкi] // Новае жыццё. – 1988. – 5 мая. – С. 4.

Мiнчанка, М. Шукаючы шчырае слова : [бiяграфія і вершы Iвана Перагуда] / М. Мінчанка // Новае жыццё. – 1982. – 23 кастрычніка. – С. 4.

Ячнеў, Л. Наш творчы паплечнiк : [сябр народнага хору – I.Р.Перагуд] / Леанід Ячнеў // Родная нiва. – 1992. – 3 кастрычніка.

Back to top