Skip to: site menu | section menu | main content

 

Currently viewing: Галоўная » Майстры крылатага слова » Цыганкова Г. В.

Цыганкова Галiна Вiктараўна

Бiяграфiя

Нарадзiлася 10 сакавiка 1962 г. ў в. Галiцкая Мыза Клiмавiцкага раёна. Паэтэса. Журналістка.

З дзiцячых гадоў яна палюбiла творы вуснай народнай творчасцi: казкi, вершы, прыказкi, прымаўкi, песнi, прыпеўкi. Iх багата ведала яе мацi, Таццяна Напрэеўна, i шчодра дзялiлася з дачкой. Сваё жыццё звязала з Клiмавiчамi. Тут яна пачынала працу, тут працуе i цяпер. У дадзены час працуе ў рэдакцыi раённай газеты “Родная нiва”.

Свой першы верш “Зiма” Галiна Вiктараўна напiсала, калi вучылася ў трэцiм класе. Пасля было шмат iншых. Друкавалася ў рэспубліканскіх і абласных выданнях.

Вершы Галiны Цыганковай - цёплыя, душэўныя, лiрычныя. Яны глыбока кранаюць чытача сваёй дабрынёй, любоўю да Радзiмы, да людзей. Акрамя вершаў яна пiша апавяданнi, казкi, прыказкi.

Мясцовымі аўтарамі, сярод якіх заслужаны дзеяч культуры Леанід Ячнеў, нямала вершаў паэткі пакладзена на музыку.

Працуючы ў розных арганізацыях, Галіна Цыганкова супрацоўнічала з раённай газетай. А потым і сама ўлілася ў калектыў. Пачынала яна карэспандэнтам, а зараз займае пасаду адказнага сакратара ўстановы.

Рознабаковы журналіст. Па-майстэрску валодае рознымі жанрамі. У газетнай і літаратурнай справе яна не раз станавілася пераможцай абласных і рэспубліканскіх конкурсаў.

Паэзіі Галіны Цыганковай, арыгінальна напісаным нататкам, абразкам, замалёўкам, артыкулам, нарысам, праўдзівым “жыццёвым гісторыям” уласцівы сапраўдны лірызм, глыбіня пачуццяў, веданне тэмы.

Назвы зборнікаў і гады іх выдання

“На хвалі мелодыі”, 2010 г.

“Сонечны зайчык”, 2009 г.

“Верасневы ранак”, 2009 г.

“Бомы душы”, 1998 г.

Аб жыцці і творчасці

Віктарава, Г. У "Вясёлцы" - весела! / Галіна Віктарава // Родная ніва. — 2018. — 7 ліпеня. — С. 9 : фота.

Глуздоў, М. Віншаванні — юбілярам / Мікалай Глуздоў // Родная ніва. — 2012. — 24 сакавіка. — С. 3.

Глуздоў, М. Паэтамі нараджаюцца / Мікалай Глуздоў // Родная ніва. — 2012. — 14 сакавіка. — С. 4.

Пехцераў, І. Ад родных ніў / І. Пехцераў // Родная ніва. — 2012. — 14 сакавіка. — С. 4.

Глуздоў, М. Дэбют! Галiна Цыганкова / М. Глуздоў // Родная нiва. — 1992. — 8 красавіка. — С. 4.

Цыганкова, Г. Калі зіма карункі вяжа / Галина Цыганкова // Родная ніва. — 2017. — 28 снежня. — С. 5 : фота.

Цыганкова, Г. Мовай роднаю даражы / Галіна Цыганкова // Родная ніва. — 2018. — 3 сакавіка. — С. 4 : фота.

Цыганкова, Г. Суседства муз і натхнення / Галіна Цыганкова // Родная ніва. — 2016. — 2 красавіка. — С. 4.


Back to top