Skip to: site menu | section menu | main content
Нарадзiўся 31 кастрычніка 1952 г. ў в. Панкратаўка Горацкага раёна Магiлёўскай вобласцi.
Паэт, выдатны журналіст, бард, грамадскі дзеяч. Член Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь.
Закончыў фiлалагiчны факультэт Магiлёўскага дзяржаўнага педагагiчнага iнстытута iмя А.А. Куляшова i аддзяленне журналiстыкi Мiнскага iнстытута палiталогii. Працаваў фотакарэспандэнтам у Клімавіцкай раённай газеце “Новае жыццё”, загадчыкам аддзела пісем і масавай работы, намеснікам галоўнага рэдактара ўстановы “Рэдакцыя Клімавіцкай раённай газеты “Родная ніва” і праграмы радыёвяшчання “Голас Клімаўшчыны”.
Мікалай Глуздоў аднолькава выдатна, на высокім узроўні, пісаў і аналітычныя артыкулы, і задзёрыстыя крытычныя нататкі, і лірычныя замалёўкі пра сучаснікаў.
З-пад рукі паэта выходзілі цудоўныя вершы пра родную Беларусь і людзей, якія тут жывуць. Паэзiя Мiкалая Глуздова – гэта ўвасабленне вечнага поiску iсцiны, турботнага чалавечага духу, праўды пачуццяў. Яго вершы прымушаюць думаць, разважаць пра жыццё з яго радасцямі і супярэчнасцямі, светлымі марамі і падзеямі. З першых слоў яны закранаюць за жывое сваіх чытачоў, прымушаюць мацней біцца сэрца:
Добрая слава знянацку не прыйдзе, -
Добрую славу патрэбна нажыць.
Добрую славу ніхто не пакрыўдзіць,
Добраю славай умей даражыць.
“Жыві, любі, веруй, рызыкуй...” – гэтыя словы сталі дэвізам паэта, яго жыццёвым крэдам. Ён адзін з тых, хто ствараў сапраўдную лірыку, якая непадуладная часу.
Сябраваў з гітарай. Шмат цудоўных песень было напісана і выканана ім.
Рэгулярна друкаваў свае вершы на старонках рэспублiканскіх, абласных, раённай газет.
20 ліпеня 2013 года не стала Мікалая Мікалаевіча Глуздова.
“Быть. Жить. Любить”, 1996 г.
“Навстречу солнцу”, 2002 г.
Віктарава, Г. Журналіст. Паэт. Бард / Галіна Віктарава // Родная ніва. – 2014. – 8 лістапада. – С. 2.
Подлипская, Т. Вечер памяти / Татьяна Подлипская // Могилевкая правда. – 2014. – 13 ноября. – С. 2.
Андрюшкова, Л. Календарь событий в лицах и фактах / Людмила Андрюшкова // Родная ніва. — 2012. — 29 лютага. — С. 5.