Skip to: site menu | section menu | main content

 

Currently viewing: Галоўная » Майстры крылатага слова »Загорскі У. І.

ЗАГОРСКІ Уладзімір Іосіфавіч

Бiяграфiя

Нарадзіўся 27 кастрычніка 1954 года ў в. Юшкавічы Чавускага раёна. Паэт.

Працаваў інструктарам, загадчыкам арганізацыйнага аддзела райкама ЛКСТБ, інструктарам райкома КПБ, выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Клімавіцкім аграрным каледжы.

Вершы, апавяданні, гумар з’яўляюцца пастаяннымі спадарожнікамі творчасці і жыцця Уладзіміра Загорскага. Гумар у вершах і апавяданнях, гумар, калі сумна і цяжка, калі трэба сказаць трапнае слова ў адказ на крыўду.
Такія і творы – трапныя, душэўныя. І простыя, выразныя, да болю, шчымліва-свае:
Ціхі, звонкі вечар,
Ласкавы, прыгожы.
Белыя прасторы –
Край мой дарагі!

Настаўнік беларускай мовы па адукацыі, ён добра валодае словам, як таленавіты мастак малюе яркія карціны і выразныя вобразы.
Вершы для моладзі і пра моладзь, пра каледж – як жа без іх, калі ўвесь час – сярод маладых? У райкаме камсамола, у каледжы.

З дзяцінства яго ўразілі расказы бацькі пра вайну, пра фашысцкі палон. А далей – вызваленне, штрафбат і ўзяцце Берліна. І сам ён адслужыў у свой час у арміі. Таму ў аўтара, Уладзіміра Загорскага, чытаем вершы і апавяданні ваеннай тэматыкі, пра вайскоўцаў – шчырыя і яскравыя. Як і ўся яго творчасць.

Піша вершы. З’яўляецца членам літаратурнага аб’яднання “Зарніцы”.



Назвы зборнікаў і гады іх выдання

“Ліст трыпутніка” (Клімавічы, 2012)

Аб жыцці і творчасці

Васільева, Л. Скарбніца духоўнасці / Людміла Васільева // Родная ніва. – 2012. – 31 сакавіка. – С. 2.

Викторова, Г. БРСМ – это здорово! / Галина Викторова // Родная ніва. – 2012. – 5 верасня. – С. 4.

Цыганкова, Г. Нам с классным повезло / Галина Цыганкова // Родная ніва. – 2007. – 28 сакавіка. – С. 5.



Back to top