Skip to: site menu | section menu | main content
Нарадзіўся 12 верасня 1953 года ў в. Папаратка Клімавіцкага раёна. Паэт, бард.
Працаваў дырэктарам Мілаславіцкага сельскага Цэнтра культуры.
Вясковы хлопец: у гэтым увесь Аляксандр Пукілаў — паэт, бард. Ён душой і сэрцам прыкіпеў да вёскі, родных краявідаў, сялянскага побыту. І вершы, і песні яго такія — пра аднавяскоўцаў, пра сялянскую працу, пра Радзіму. І, вядома, пра каханне, пра гэтае сапраўднае і святое пачуццё.
У сэрцы паэта болем адгукаюцца Афганская вайна і Чарнобыльская трагедыя.
Осень серыми дождями нас окутала.
Счастья дни и дни печали перепутала.
Закружился лист осенний раньше времени,
Холодами нас пугая, переменами.
Ці не праўда: так і хочацца не прачытаць, а менавіта праспяваць гэтыя цудоўныя радкі. Настолькі яны прачулыя, меладычныя. І так — кожны верш, на любую тэматыку.
У руках таленавітага мужчыны спяваюць розныя музычныя інструменты: гітара і балалайка, гармонік і баян, акардэон. Так, менавіта спяваюць, а не гучаць, бо на іх іграе сапраўдны майстар.
Аляксандр Пукілаў са сваімі песнямі не раз станавіўся пераможцам розных конкурсаў. Дапамагалі бардаўскае майстэрства і прыродны гумар.
Зборнікі яго вершаў маленькія, але ў іх – агромністая душа паэта і чалавека.
20 красавіка 2021 года не стала Аляксандра Пукілава.
“Подари мне любовь…” (Климовичи, 2003)
“О жизни песней говорю” (Климовичи, 2014)
Вышли новые сборники // Родная ніва. — 2015. — 23 мая. — С. 3.
Викторова, Г. Юбилей коллектива / Галина Викторва // Родная ніва. – 2013. – 29 верасня. – С. 2.
Минченко, Н. В память о родной деревне / Никифор Минченко // Родная ніва. – 2012. – 29 верасня. – С. 2.
Минченко, Н. Деревня Совна жива... в граните / Никифор Минченко // Белорусская нива. – 2012. – № 177.
Цыганкова, Г. Суседства муз і натхнення / Галіна Цыганкова // Родная ніва. — 2016. — 2 красавіка. — С. 4.