Skip to: site menu | section menu | main content
Нарадзіўся 8 жнiўня 1963 г. ў в. Родня Клiмавiцкага раёна. Паэт.
Закончыў Раднянскую школу ў 1977 г. Потым паступiў у Гродненскi тэхнiкум фiзiчнай культуры, якi закончыў у 1980 г. Пасля вучобы працаваў настаўнiкам фiзiчнай культуры.
З 1981-1983 гг. служыў у радах Узброеных Сiл на тэрыторыi Польшы.
З 1983 г. прадоўжыў настаўнiцкую дзейнасць у Малышкавiцкай школе. Пасля працаваў вадзiцелем. Быў выбраны дэпутатам гарадскога Савета. Захапляўся спортам, а таксама ахотай. У альманаху “Охотничьи просторы” змешчаны яго верш "Опять охотничий сезон…” (1996).
Вершы пачаў пiсаць з 4-га класа. У апошнi час захапляўся аўтарскай песняй.
Памёр 29 верасня 2009 г.
“Тополиная слеза”, 1996 г.
“Малiннiк”, 1997 г.
“Двадцать лет спустя”, 2002 г.
“Сердцу нужен листопад”, 2003 г.
Андрюшкова, Л. Это наша с тобою история : [исторический календарь событий из жизни Климовщины] / Людмила Андрюшкова // Родная ніва. – 2012. – 4 красавіка. – С. 3.
Мiнчанка, М. Гаючая сляза таполi : [аб творчасцi паэта-зямляка] / М. Мінчанака // Родная нiва. — 1995. — 20 снежня.
Мiнчанка, М. Мiкалай Малаткоў i яго «Малiннiк» / М. Мінчанка // Родная нiва. — 1997. — 1 сакавiка. — С. 4.