Skip to: site menu | section menu | main content
Нарадзiўся ў 1936 г. ў г. Рослаўль Смаленскай вобласці. Паэт.
Пасля вайны закончыў сярэднюю школу № 41, у 1954 г. паступiў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмiю ў Горках. Атрымаў званне агранома, працаваў у Беларусi, затым настаўнiкам бiялогii Краснагорскай сярэдняй школы ў Пачэпскiм раёне Бранскай вобласцi. З 1962 г. зноў Беларусiя - Магiлёўская вобласць, выкладчык агранамii ў Клiмавiцкiм сельскагаспадарчым тэхнiкуме, дзе працуе не адзiн дзесятак гадоў.
Вершы пачаў пiсаць яшчэ ў акадэмii. Значная частка вершаў была змешчана ў свой час на старонках раённай газеты “Родная нiва”. У абласной друкарнi выдадзены зборнiк вершаў Барыса Варонiна “От всего сердца”. Асобным выданнем выйшла яго паэма “В добрый путь”.
“От всего сердца”, 1997 г.
“В добрый путь”, 2001 г.
Мiнчанка, М. Будзь шчаслiвы, край маiх бацькоў! : [творчасць паэта Б. Варонiна i яго зборнiк вершаў «От всего сердца»] / Мікола Мінчанка // Родная нiва. — 1997. — 3 мая. — С. 4.
Разговор у костра. Плакала девчонка. Голос матери. Свет увидит : [биография Б.Воронина и его стихи] // Новае жыццё. — 1981. — 20 жнiўня. — С. 4.