Skip to: site menu | section menu | main content

 

Currently viewing: Галоўная » Майстры крылатага слова » Храмянкоў В. I.

Храмянкоў Васiль Iванавiч

Бiяграфiя

Нарадзiўся 10 сакавiка ў 1930 г. ў в. Гусарка Клiмавiцкага раёна, дзе і прайшло амаль усё яго жыццё. Паэт.

Скончыўшы школу, паступіў у Магілёўскі педагагічны інстытут.

В.І. Храмянкоў усё сваё жыццё працаваў на педагагічнай ніве: настаўнікам гісторыі ў Гусарковской школе, доўгі час быў яе дырэктарам.

У 1976 г. ён стаў загадчыкам раённага аддзела адукацыі. Затым да самай пенсіі працаваў дырэктарам трэцяй школы і выкладаў гісторыю. У Васіля Іванавіча было шмат захапленняў: ўмеў рабіць мэблю, апрацоўваць дрэва і вырабляць з яго дзіўныя рэчы. Ён быў печніком і садоўнікам, пчаляром і сталяром. Добра ведаў сялянскае жыццё.

Самым вялікім захапленнем у яго жыцці была паэзія і музыка. Ім напісана шмат вершаў, якія ўвайшлі ў зборнік “Каскад душы”, а гэтак жа паэма “Гусарка”. На вершы Васіля Іванавіча заслужаны дзеяч культуры Беларусі Л.І.Ячнеў напісаў некалькі песен.

Пісаў У.І. Храмянкоў на рускай і беларускай мовах.

07.07.1993 г. цяжкая хвароба абарвала жыццё гэтага выдатнага чалавека.

Творы В.І. Храмянкова

Каскад души : поэма, стихи. — Климовичи, 2001. — 55 с.

Аб жыцці і творчасці

Захапленне? Паэзiя : [Храмянкоў У. I.] // Новае жыццё. — 1988. — 5 мая. — С. 4

Лапо, I. Н. Душы цудоўныя парывы : [пра творчасць Васiля Храмянкова] / Іван Лапо// Родная нiва. — 1989. — 11 лiстапада.


Back to top