Skip to: site menu | section menu | main content
Нарадзіўся 7 жніўня 1956 г. ў в. Юркаўка Крычаўскага раёна. Паэт.
Пасля заканчэння Віцебскага ветэрынарнага інстытута жыве і працуе на Клімаўшчыне. Сваю працоўную дзейнасць пачынаў з пасады галоўнага ветэрынара. Потым працаваў парторгам, старшынёй калгаса, загадчыкам аддзела камунальнай гаспадаркі райвыканкама, дырэктарам ПТУ № 214. Да 2018 года працаваў старшынёй Родненскага сельскага Савета. Галоўная якасць гэтага чалавека – уменне працаваць з людзьмі.
У сваіх вершах аўтар піша аб прыродзе, аб сваёй радзіме, аб высокіх пачуццях кахання і дабрыні.
“Восходы над Сожем”, 2004.
“Аисты прилетели”, 2014.
Вышли новые сборники // Родная ніва. — 2015. — 23 мая. — С. 3.
Цыганкова, Г. Лишь мудрости прибавили года / Галина Цыганкова // Родная ніва. – 2016. – 24 жніўня. – С. 5.