Skip to: site menu | section menu | main content
Набірае сілу зелень маладая,
Шчодра сонца дорыць
Цёплы месяц май.
Коледж нас на свята
Сёння запрашае -
Тых, хто працай славіць
Беларускі край.
Юбіляру песні, юбіляру слава.
Безліч тэлеграмаў і прыемных слоў.
Поспехі калгасаў – тваіх вучняў справа.
Развіццё навукі – уклад тваіх сыноў.
З часам не старэеш,
набываеш славу,
Маладзееш сэрцам, радасць -
цераз край.
Тысячы студэнтаў вывучаюць справу.
На палях і фермах –
іх пярэдні край.
Мы табою смела
Можам ганарыцца.
Для тваёй пахвалы
не шкадуем слоў.
Прадаўжаюць дзеці,
А то і ўнукі,
Слаўныя традыцыі
былых выпускнікоў.
Набірае сілу зелень маладая,
Шчодра сонца дорыць
Цёплы месяц май.
Дык квітней, красуйся,
З краю і да краю,
Птушкай ўвысь імчыся!
Разам з сонцам ззяй!